Артыкулы па гісторыі картаграфіі


Артыкулы па гісторыі картаграфіі

Рукапісная карта Рэчы Паспалітай першай паловы 17 стагоддзя

Рукапісная карта Рэчы Паспалітай першай паловы 17 стагоддзяАб рукапіснай карце Рэчы Паспалітай "Geographica REGNI POLONIAE ET INCORPORATAR(um) PROVINCIARUM..." упершыню паведаміў Войцех Крэт у тыднёвіку ''Wiadomości'' яшчэ ў 1972 годзе. З таго часу карта больш не прыцягвала ўвагі даследчыкаў. Мы публікуем якасную выяву гэтай рэдкай і надзвычай каштоўнай картаграфічнай крыніцы, у нечым мы паспрабуем дапоўніць Войцеха Крэта.
Акрамя іншага, гэта адна з ранніх карт, на якой сустракаецца Russia Alba з размяшчэннем, адрозным ад усіх карт «бапланаўскага» тыпу.

 

Графічнае сведчанне страчанай насценнай карты свету (каля 1490) Генрыха Мартэлуса

Henricus Martellus world map
Генрых Мартэлус (Henricus Martellus), нямецкі картограф, які дзейнічаў у Фларэнцыі з 1459 па 1496 гады, быў адным з найважнейшых картографаў канца XV стагоддзя. Яго карты паўплывалі на геаграфічныя ўяўленні Хрыстафора Калумба, Марціна Бегайма, Марціна Вальдземюлера і іншых.
 
У артыкуле разглядаецца яшчэ адна нечаканая картаграфічная крыніца, якая патрабуе разгадкі.
 
 

 

Рукапісная карта Літвы і Польшчы 1600 года з калекцыі ARSI

Рымскі архіў езуітаў, Archivum Romanum Societatis Jesu
У Рымскім архіве езуітаў (Archivum Romanum Societatis Iesu) знойдзена невядомая раней рукапісная карта, на якой пазначаны Вільня, Полацк і Нясвіж. На сёння даследчыкам вядомыя каля дзесяці рукапісных карт Літвы, пераважна гэта або невялікія часткі тэрыторыі (маёмасныя карты), або планы крэпасцяў.
Карта, выяўленая ў ARSI, з'яўляецца адметнай па прычыне вялікага маштабу і ўтылітарнай мэты - паказаць размяшчэнне калегіумаў у Літве і Польшчы.
 

 

Віды гарадоў Магілёўскай губерні (1820-30-я гг.)

карта Могилевская губерния prew
 
Вядомая ў адным асобніку рукапісная карта Магілёўскай губерні з'явілася на сайце электроннай бібліятэкі rusneb.ru.
 
Карта змяшчае ўнікальныя віды беларускіх гарадоў 1820–1830-х гадоў: Магілёва, Мсціслава, Чавусаў, Воршы, Чэрыкава, Клімавічаў, Быхава, Беліцы, Рагачова, Копысі, Бабінавіч, Сянна, а таксама гаспадарча-статыстычныя звесткі.
 

 

Аб рэдкіх тэрмінах друкарскай справы

Гісторыя друкарскай справы

Друкарскі інструмент мáца, прызначаны для расцірання фарбы і нанясення яе роўным тонкім слоем на друкарскую паверхню, у свой час шырока ўвайшоў у грамадскую свядомасць, стаўшы абавязковым атрыбутам друкарскіх шыльдаў, друкарскіх знакаў, прафесійных цэхавых і асабістых гербаў і нават ігральных карт. З канца 19-га стагоддзя ручныя друкарскія тэхнікі былі практычна цалкам выцеснены паліграфічнымі машынамі, а тэрмін быў амаль згублены.


 

Знойдзены другі асобнік чарцяжа Масковіі Паўла Джовіа 1525 года

Карта Масковіі, 1525 Джовіа-Герасімаў

Знойдзены другі асобнік друкаванага тытульнага чарцяжа Маскоўскай дзяржавы Паўла Джовіа 1525 года!

Адзін асобнік захоўваецца Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў, другі – у бібліятэцы Св. Марка ў Венецыі. Абодва надрукаваныя з адной дошкі, але адрозніваюцца дэталямі наборнага тэксту.

 


 

Ля вытокаў картаграфічнага апісання Маскоўскай Русі: карта Антонія Віда і Івана Ляцкага

Карта Московии. Антоний Вид, 1555 год

Картаграфічнае ўяўленне аб Масковіі ў Еўропе пачало складвацца ў канцы XV – пач. XVI стагоддзя. Артыкул Дзяніса Хоцімскага аналізуе самыя адметныя карты рэгіёна за названы перыяд, закранае пытанні паходжання новых звестак. 
У фарміраванні вобразу Масковіі выключную ролю адыгрывала Вялікае Княства Літоўскае. Надзвычай важнай картаграфічнай крыніцай ёсць карта Масковіі Віда-Ляцкага, падрыхтаваная да выдання ў Вільні ў 1542 годзе.


 

Маторы БНР. Праект стварэння беларускай авіяцыі [дакумент]

Маторы БНР. Авіяцыя Беларусі. 1918 год
 
"Праект арганізацыі беларускіх авіяцыйных войскаў" падрыхтаваны ў лістападзе 1917 года камандуючым 2-ім авіяцыйным паркам, ваенным лётчыкам Барысам Пятровічам Паўлавым. Прапанова па арганізацыі авіапарка была даслана, хутчэй за ўсё, у Беларускую Вайсковую Раду 9 лістапада 1917 года. Праект быў рэалізаваны, але, на жаль, не кіраўніцтвам БНР.
 

 

Наватарская карта Сарматыі Бярнарда Вапоўскага

Карта Сарматыі. Бернард Вапоўскі, 1526 год

У артыкуле працягваецца даследаванне карты Сарматыі, створанай вядомым польскім летапісцам і географам 16 стагоддзя, "бацькам польскай картаграфіі" Бярнардам Вапоўскім. Для гістарычнай картаграфіі Усходняй Еўропы гэтая карта з'яўляецца асаблівай. Пасля стагоддзяў міфаў і выпадковых спасылак частка кантынента з'явілася на паперы...

 


 

Аб удакладненні датавання карты ВКЛ ўзору 1613 года

Карта ВКЛ

У артыкуле аўтар аналізуе існуючыя падыходы ў вывучэнні станаў амстэрдамскага выдання карты ВКЛ 1613 года, а таксама прапануе новыя спосабы датавання адасобленых з атласаў карт.

Выпрацаваны падыход патрабуе далейшай практычнай апрабацыі, але ўжо цяпер можна вылучыць шэраг асаблівасцяў, якія дазваляюць больш дакладна вызначаць прыналежнасць карты да таго або іншага атласу.