Артыкулы па гісторыі картаграфіі
Аляксандр Карнілаў - рэканструктар старадаўняй графікі![]() Інфармацыю пра гэтага чалавека знайсці няпроста: звесткі з вікіпедыі сціплыя, а нават і той артыкул аўтары рэсурса ўжо рыхтуюцца выдаліць. Няма ў сеціве і ніводнага фотаздымка Карнілава. Тым часам кожны, хто быў у Нацыянальным гістарычным музеі, дакладна бачыў яго работы: копіі Радзівілаўскай карты Вялікага Княства Літоўскага 1613 года і радаводнага дрэва Жыгімонта ІІІ 1608 года. Невядомая гравюра Горадні?![]() У 2017 годзе гарадзенскі даследчык Мечыслаў Ян Супрон апублікаваў цікавы матэрыял пра досыць рэдкую гравіраваную выяву Горадні. Адрозна ад распаўсюджанай выявы з Браўна і Хогенберга, горад на медзярыце паказаны ўжо пасля каралявання Стэфана Баторыя: гэта лёгка ўбачыць па перабудаваным старым замку. Станіслаў Александровіч - штурман картаграфіі ВКЛ![]() Адна з найбольш важных кніг для беларускай картаграфіі - манаграфія прафесара Торуньскага ўніверсітэта і Варшаўскага ўніверсітэта Станіслава Александровіча “Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад 15 да сярэдзіны 18 стагоддзя” (на польскай мове, апошняе выданне 2012). Пан Александровіч вёў свой радавод з Беларусі, і хоць пражыў усё дарослае жыццё ў Польшчы, у вывучэнне спадчыны ВКЛ ён зрабіў каласальны ўнёсак.
Адміністрацыйнае дзяленне на карце Беларусі Аркадзя Смоліча![]() Знойдзена карта Беларусі Аркадзя Смоліча 1919 года![]() Мы жывём у цікавай краіне: за якую рэч ні схапіся – яна або першая, або апошняя, або адзінкавая ў сваім родзе. Вось чарговая знаходка: на фейсбук-старонцы Eco-Prastora праект-студыя Зьмітра Мурашкі была апублікавана копія надзвычай цікавай карты Беларусі, датаванай 1919 годам. Гэтая карта аказалася новай для многіх, для яе не ўсталявана аўтарства, няма ніякіх звестак пра абставіны яе выдання. Апісанне Літвы з "Касмаграфіі" Себасцьяна Мюнстэра![]() "Касмаграфія" Себасцьяна Мюнстэра (1544), вядома, не была сучаснай энцыклапедыяй, што падае факты і афіцыйныя звесткі пра краіны. Хутчэй яна была паклікана сабраць усю даступную інфармацыю і выкласці яе ў займальнай форме. Цікава і нам цяпер прачытаць, як бачыліся нашы і суседнія з нашымі землі з цэнтральнай Еўропы ў 16-м стагоддзі.
10 самых вялікіх і самых старых гравюр гарадоў (дрэварыты). Частка І![]() Было б вельмі складана ўявіць, як выглядалі старадаўнія гарады, калі б не планы, замалёўкі, панарамы. Пакуль не з’явілася фатаграфія, мастакі стварылі многія сотні выяў, большых і меншых. Гравюра як тыражная тэхніка не толькі зрабіла такія выявы даступнымі многім тысячам і дзясяткам тысяч людзей свайго часу, але і – што самае важнае – захавала іх да нашых дзён.
Марсэль ван дэн Брок. Даведнік па атласных картах Абрахама Артэліўса![]() Кніга "ORTELIUS ATLAS MAPS" - гэта практычны дапаможнік, у якім аглядаюцца і апісваюцца ўсе карты, што з'явіліся ў атласе Абрахама Артэліўса "Theatrum Orbis Terrarum" (1570). Дапаможнік ўтрымлівае інфармацыю аб адрозненнях у выданнях кожнай карты, што з'явіліся ў атласе Артэліўса, і дае каштоўныя звесткі для іх датавання. Другое перагледжанае выданне 2011 года таксама дае апісанне тытульных аркушаў і партрэтаў Артэліўса. Як фіны сабралі адну з найбольшых у свеце калекцый старадаўніх карт![]() ... і чаму яны просяць падараваць на дзень народзінаў мора.
|