Артыкулы па гісторыі картаграфіі


Артыкулы па гісторыі картаграфіі

Рэпрынт, факсіміле ці навадзел: шэсць спецыяльных тэрмінаў для рэканструктараў матэрыяльнай спадчыны

гістарычная рэканструкцыя
 
Ува ўсе часы для розных мэтаў людзі рабілі копіі каштоўных прадметаў, дакументаў. Разлічаныя на шырокага спажыўца, копіі маглі быць максімальна спрошчанымі. Для патрэб эстэтаў ствараліся шэдэўры капіявання.
 
 
 

 

Язэп Драздовіч і яго "Нябесныя бегі"

Язэп Драздовіч
 
Яму было амаль 30, калі ў Мінску абвяшчалі БНР. Яму было 40, калі пачалі згортваць беларусізацыю і пераследаваць патрыётаў. Яму мінула 50, калі пачалася Другая сусветная вайна. І яму было 65 год, калі ён памёр. У гэтым годзе, 13 кастрычніка, споўніцца 130 год з дня нараджэння Язэпа Драздовіча.
 
 
 

 

Азартная геаграфія Вялікага Княства Літоўскага

Cartes pour apprendre la géographie
Эпоха Асветніцтва асацыюецца не толькі з развіццём навукі і мастацтваў, але і з пашырэннем забаўляльнай сферы. Еўрапейскае грамадства пачало актыўней, чым у папярэднія часы, шукаць задавальнення ў разнастайных гульнях. Сярод іх адно са значных месцаў займалі картачныя гульні. Безумоўна, у карты гулялі і да гэтага, але цікавасць да іх у XVIII ст. пераўзышла ўсе ранейшыя межы...
 

 

Картаграфічная спадчына Маціаса Цюнта, выканаўцы гравюры Горадні 1568 года

Vera Designatio Urbis in Littavia Grodnæ
 
Панарама Горадні 1568 года падпісана імёнамі дзвюх асоб: Ганса Адэльгаўзера і Маціаса Цюнта. Пра Ганса Адэльгаўзера, мастака панарамы, на жаль, не вядома амаль нічога. Маціас Цюнт пакінуў у гісторыі больш заўважны след, аднак усё яшчэ застаецца таямнічай фігурай.
 
 

 

Гравюра «Vera Designatio Urbis in Littavia Grodnæ»: новыя акцэнты. Частка ІІІ

Vera Designatio Urbis in Littavia Grodnæ
 
Заключная частка артыкула прысвечана асобе аўтара гравюры – Гансу Адэльгаўзеру (Hans Adelhauser). Прыводзяцца вядомыя бібліяграфічныя факты, а таксама ўпершыню публікуюцца некаторыя новыя дакументы з жыцця мастака.
 
 
 

 

Гравюра «Vera Designatio Urbis in Littavia Grodnæ»: новыя акцэнты. Частка ІІ

Vera Designatio Urbis in Littavia Grodnæ
 
У другой частцы артыкула разглядаюцца адметнасці захаваных асобнікаў гравюры, якія даюць магчымасць казаць пра некалькі тыражоў выдання. А таксама: першыя ўзгадкі і ўвядзенне ў навуковы зварот, пачатак даследавання і лёсы рарытэтных асобнікаў, багатая сімволіка і прыхаваныя коды.
 
 

 

Гравюра «Vera Designatio Urbis in Littavia Grodnæ»: новыя акцэнты. Частка І

Vera Designatio Urbis in Littavia Grodnæ
 
Артыкул прысвечаны ўнікальнай вялікафарматнай гравюры 16 стагоддзя з панарамай горада Гродна. Разглядаюцца мастацкія асаблівасці выявы, геральдыка медзярыта, лёс вядомых асобнікаў, новыя звесткі аб абставінах узнікнення гэтага выключнага для ўсёй Усходняй Еўропы помніка графічнага мастацтва.
 
 

 

Віктар Астроўскі, "The ancient names and early cartography of Byelorussia"

The ancient names and early cartography of Byelorussia
 
Віктар Астроўскі – эміграцыйны дзяяч, гісторык і калекцыянер. Аўтар аднаго з першых выданняў у якім прадмет даследавання абапіраецца пераважна на картаграфічныя крыніцы – "The ancient names and early cartography of Byelorussia...".
Таксама ў артыкуле пададзены пераклад пачатковага фрагменту кнігі.
 

 

Карта і мапа. Як правільна?

The ancient names and early cartography of Byelorussia
 
Мы прааналізавалі слоўнікі, энцыклапедыі, выданні па тэме гісторыі картаграфіі, каб разабрацца, які варыянт больш уласцівы беларускай мове. На практыцы пашыраны два словы: карта і мапа. Але так было не заўжды. Пачнем размотваць клубок ад сучаснасці.
 
  
 

 

Карта Беларускай Народнай Рэспублікі 1919 года Мітрафана Доўнар-Запольскага

Карта БНР, 1918 год

Блізіцца 100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Абавязковай для існавання любой незалежнай краіны з'яўляецца дакладна акрэсленая тэрыторыя, то бок афіцыйная карта з дзяржаўнымі межамі. "Карта Беларускай Народнай Рэспублікі" была складзена і выдадзена ў вельмі сціслыя тэрміны ў надзвычайных умовах; і хоць работа па дэмаркацыі з суседнімі краінамі не была скончана, карта дэкларавала дзяржаўніцкія памкненні беларусаў у сваіх этнічных межах і паўплывала на далейшае фарміраванне тэрытарыяльнага складу.