Статыстыка сайта
Артыкулы : 477
Прагляды : 844722
Вітаем на старонках праекта imago.by!
На працягу ўсёй сваёй гісторыі Беларусь развівалася ў агульнаеўрапейскім рэчышчы. Разам з іншымі народамі Старога свету мы пачыналі друкаваць свае кнігі, таленавітыя асобы з усіх куткоў Еўропы будавалі нашы храмы і стваралі пра нас кнігі і альбомы, вялікалітоўскія магнаты былі сваякамі французскім, аўстрыйскім і нямецкім манархам, а нават і каралі ў нас часамі былі агульныя. Звесткі пра гэта немагчыма знішчыць, зацерці, яны прысутнічаюць у культурнай спадчыне розных народаў.
Друкаваная графіка ва ўсе часы мела найперш асветніцкае значэнне. Ствараліся карты, на якія наносіліся гарады і дзяржавы, пісаліся кнігі з ілюстрацыямі-гравюрамі, выдаваліся газеты і часопісы, дзе ў розных графічных тэхніках паўставалі сюжэты з жыцця і гісторыі народаў. Мы паставілі перад сабой амбіцыйную мэту: напоўніць культурную і побытавую прастору значнымі з пункту гледжання гісторыі і мастацтва графічнымі вобразамі. Тым больш неабходнасць у гэтым ёсць.
У нашых музеях і прыватных калекцыях ёсць дастаткова каштоўных і нават унікальных графічных твораў. Толькі пабачыць іх альбо атрымаць копію – задача не простая. Замежныя архівы, музеі, бібліятэкі, крамы антыкварыята спяшаюцца напоўніць інтэрнэт якаснымі копіямі сваіх экспанатаў, пры гэтым доступ да іх найчасцей бясплатны. Калі вы валодаеце цікавымі графічнымі творамі і разумееце важнасць адкрытага доступа да іх, мы будзем рады размясціць іх на сайце.
У нас вы можаце атрымаць кансультацыю па пытаннях атрыбуцыі, ацэнкі і захоўвання, а таксама пошуку патрэбнага графічнага матэрыяла. Для атрымання больш якасных файлаў трэба адправіць зварот на пошту з указаннем мэты выкарыстання.
Запрашаем да супрацоўніцтва калекцыянераў, даследчыкаў, выдаўцоў і аматараў! Разам мы зможам стварыць багаты віртуальны архіў гістарычных і мастацкіх старадрукаў. Акрамя ўласна карт і гравюр, пэўную цікавасць уяўляюць бонды, маркі, малюнак, рукапісныя паперы, газеты, фотаздымкі і кнігі. Мы плануем стварыць каталог-даведнік з указаннем даведачных рынкавых коштаў.
Даведачныя кошты прыведзены на падставе назіранняў за прапановамі антыкварных інтэрнэт-пляцовак і не з'яўляюцца бясспрэчнымі з-за спецыфікі коштаўтварэння на антыкварыят. Мы не займаемся продажам, а толькі ажыццяўляем інфармацыйнае суправаджэнне.
Звярніце, калі ласка, увагу на нашы праекты. Набываючы нашы кнігі, факсіміле і сувеніры, вы падтрымліваеце нашу дзейнасць!
Стварэнне каталогу, напісанне артыкулаў, арганізацыя выдавецкіх і мастацкіх праектаў, абслугоўванне сайта і сацсетак, дзейнасць графічнай майстэрні – усё гэта патрабуе вялікіх выдаткаў. Мы не маем сталай крыніцы фінансавання. Наша дзейнасць немажлівая без добраахвотных ахвяраванняў. Будзем удзячныя за падтрымку!
Кантакты:
Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript