Нікаля Сансон 1666 год. MINSK, et MSEISLAW
PARTIE DE LITHUANIE
ou sont en partie les PALATINATS de MINSK, et MSEISLAW,
et les SEIGN.REIS ou TERRES de ROHACZOW, RZECZICA, ZERNOBEL, et partie des DVCHES de NOVOGRODECK SEWIERSKI, et de ZERNIHOW.
Par le Sr. SANSON d'Abbeville, Geog: ord.re du Roy. A Paris chez Pierre Mariette, rue S.Iacques a l'Esperance
Avec privilege pour vingt ans 1666
Тэхніка: медзярыт
Аўтар: Нікаля Сансон
Выдавец: П'ер Мар'ет (Pierre Mariette)
Гравёр: Абрагам Пейрунэн (APeyrounin sculp.)
Год выдання: 1666, Парыж
Памер карты: 55.5 х 41 см
Маштаб: каля 1 : 1 850 000
Кошт: >500€
Тэкст картуша не вельмі адпавядае самой карце, якая ахоплівае беларускае Падняпроў'е і значную частку Падолля. На аркушы цалкам змешчаны Рагачоўскі, Рэчыцкі і Чарнігаўскі паветы. Менскае і Мсціслаўскае ваяводствы паказаны часткова.
Карта датаваная 1666 годам, магчыма, памылкова, вядомыя крыніцы сцвярджаюць аб выхадзе карты ў атласе "Cartes general de la geographie ancienne et nouvelle..." у 1665 годзе.
< Папярэдні | Наступны > |
---|