Усмешка Герберштэйна, або Колькі гадоў Смайліку?
BY |
UA |
RU |
EN
DOI:
УвядзеннеУ 2022 годзе ва ўсім свеце адзначылі саракагоддзе тэкставых смайлікаў, або, гаворачы па-навуковаму, эматыконаў. Два арыгінальныя шэдэўры: складзеныя са знакаў прыпынку ўсмешлівы :-) і хмурны :-( твары — былі прапанаваныя Скотам Фалманам з універсітэта Карнэгі-Мэллона ў паведамленні, размешчаным ім на электроннай дошцы аб'яў кафедры Computer Science 19 верасня 1982 года.1 Цунамі другасных вынаходстваў у нейкі момант выклікала да жыцця бязносыя версіі :) і :(, якія засталіся ананімнымі. Гэтыя дзве апошнія ў нашы дні сталі ці ледзь не найпапулярнейшымі, паколькі дазваляюць эканоміць чарнілы і час, а таксама таму, што яны з меншай верагоднасцю перахапляюцца рэдактарскімі прыкладаннямі, якія пераўтвораць іх затым у мудрагелістыя, але куды менш выразлівыя графічныя эмодзі. Прынамсі, так кажа нам гісторыя. |
1 Глядзі https://www.cs.cmu.edu/~sef/sefSmiley.htm. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сёння смайлікі выкарыстоўваюцца паўсюдна, сігналізуючы аб прысутнасці рытарычнай постаці або ўтоенага, часта іранічнага значэння, а таксама папярэджваючы чытача, каб той не ўспрымаў тэкст літаральна. У гэтым артыкуле прадстаўлены сведчаннi таго, што бязносы смайлік :) выкарыстоўваўся па прызначэнні значна раней за 1982 год. Гаворка ідзе не пра некалькі гадоў ці дзесяцігоддзі, а пра некалькі стагоддзяў! Прадстаўленыя сведчанні адносяцца да знакамітага лацінскага трактата Rerum Moscoviticarum Commentarii, або "Запіскі аб маскоўскіх справах", напісанага Сігізмундам Герберштэйнам і ўпершыню апублікаванага ў 1549 годзе. Устойлівае выкарыстанне бязносага смайліка можна назіраць у лацінскай версіі трактата, пачынаючы з яго другога лацінскага выдання, дапоўненага і выпраўленага самім аўтарам і выпушчанага ў свет у Базелі ў 1551 годзе выдавецтвам Іагана Апарынуса. 2 |
2 Нямецкая версія трактата, якая ўпершыню з'явілася ў Вене ў 1557 годзе ў істотна змененым перакладзе
Герберштэйна, пазбягала названых рытарычных фігур і, адпаведна, не карысталася смайлікам. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У той час, як аўтар гэтага артыкула прапануе сур'ёзна паставіцца да прыярытэту Сігізмунда Герберштэйна ў выкарыстанні бязносага смайліка :), прыярытэт Скота Фалмана ў вынаходстве насатага варыянту :-) застаецца бясспрэчным. |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сігізмунд Герберштэйн і яго трактатБарон Сігізмунд фон Герберштэйн (Siegmund Freiherr von Herberstein, 1486–1566) — аўстрыйскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, член Імперскай надворнай рады Свяшчэннай Рымскай імперыі (лац.: Consilium Aulicum, ням.: Reichshofrat) і імперскі дыпламат, які двойчы, у 1517 і 1526 гадах, наведаў Маскву для перамоваў з вялікім князем Васілём III. Родам з герцагства Карніёла (частка сучаснай Славеніі), ён быў з дзяцінства знаёмы са славенскай мовай, веданне якой вельмі дапамагло яму падчас яго дыпламатычных місій у Маскоўскую дзяржаву. Сёння яго галоўным чынам памятаюць як аўтара трактата Rerum Moscoviticarum Commentarii, або "Запіскі аб маскавіцкіх справах", у якім ён абагульніў веды, атрыманыя падчас двух сваіх паездак. З моманту першай публікацыі ў 1549 годзе трактат Герберштэйна набыў вялікую папулярнасць. Ужо да пачатку XVII стагоддзя ўбачылі свет яго шматлікія лацінскія выданні ў поўным і скарочаным варыянтах, некалькі выданняў па-нямецку (як у аўтарскай версіі, так і ў новых перакладах), а таксама пераклады на італьянскую, польскую і англійскую мовы.3 |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Не варта атаясамліваць Маскоўскую дзяржаву, якую Герберштэйн наведаў і апісаў у першай палове XVI стагоддзя, з гістарычнымі і палітычнымі ўтварэннямі наступных эпох, звязанымі з назвай Расія. Прастора земляў, над якімі вялікі князь мог абвясціць суверэнітэт у часы Герберштэйна, была толькі малюсенькай часткай той вялізнай тэрыторыі, на якую праз стагоддзі Расійская імперыя (1721–1917) прэтэндавала як на сваю ўласнасць. У першыя дзесяцігоддзі 1500-х гадоў, у самым пачатку імперскай экспансіі Масковіі, яе межы ледзьве распасціраліся за раку Аку на поўдні і за раку Об на ўсходзе. На паўднёвым захадзе асноўныя землі Старажытнай Русі ляжалі за межамі тэрыторыі Маскоўскай дзяржавы, уваходзячы ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Толькі на паўночным захадзе заваёва і анэксія Наўгародскай рэспублікі ў 1471–1478 гадах далi Масковіі межы, якія маглі б здацца знаёмымі сучаснаму назіральніку. Тым не менш, Rerum Moscoviticarum Commentarii Герберштэйна — гэта значна больш, чым проста гістарычнае сведчанне аб палітычнай адукацыі XVI стагоддзя, адлюстраванае вачыма габсбургскага імперскага дыпламата. Трактат доўгі час служыў унікальнай крыніцай разумення палітычнай і сацыяльнай структуры Масковіі, якая захоўвае сваё значэнне далёка за межамі жыцця аўтара і аж да нашых дзён. У гэтым артыкуле мы выяўляем, што Герберштэйн змог разгледзець у сваім трактаце не толькі сацыяльна-палітычныя аспекты будучых дзяржаўных утварэнняў. Дзіўным чынам ён прадбачыў і бліскуча выкарыстоўваў прынамсі адну сімвалічную ўмоўнасць лічбавай эпохі, да якой на момант публікацыі трактата заставалася яшчэ больш за чатыры стагоддзі. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У лацінскім тэксце кнігі Герберштэйна змяшчаецца прыблізна 1360 узятых у дужкі тэкставых фрагментаў.4 З іх роўна ў двух выпадках той дужцы, якая зачыняе папярэднічае двукроп'е, утвораючы камбінацыю, якая сёння амаль паўсюдна вядомая як бязносы смайлік :) са ўсімі злучанымі з ім канатацыямі. Можа ўзнікнуць спакуса спісаць гэтыя два выпадкі на неўстояныя правілы пунктуацыі (двукроп'е з дужкай у магчымай ролі падзельніка) або на памылку наборшчыка (выпадковае выкарыстанне двокроп'я замест прабелу). Аднак агляд даступных лацінскіх выданняў трактата пацвярджае, што з моманту свайго першага з'яўлення ў друку абодва тэкставыя фрагменты ў дужках са смайлікам паслядоўна ўзнаўляліся ў розных гарадах, рознымі выдаўцамі, рэдактарамі і наборшчыкамі. Больш за тое, стараннае семантычнае даследаванне паказвае, што абодва фрагмента сапраўды заслугоўваюць усмешкі, тады як у адным з выпадкаў няяўныя алюзіі і схаваныя значэннi настолькі глыбокія, што не могуць не выклікаць захаплення. Пры гэтым яны, відаць, уцяклі ад увагі сучасных перакладчыкаў і каментатараў. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Usus enim est interprete locupletissimo :)Першы смайлік сустракаецца ў прысвячэнні, якое Сігізмунд Герберштэйн адрасаваў Фердынанду, каралю Венгрыі і Багеміі, эрцгерцагу Аўстрыі і будучаму імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі. Называючы сваіх папярэднікаў, якія пісалі пра Масковію, Герберштэйн хваліць Паўла Іовія за прыгажосць склада і высокую дакладнасць, робячы заўвагу аб крыніцы, якая была ў распараджэнні аўтара, — usus enim est interprete locupletissimo. Пачынаючы з Базельскага выдання 1551 года, гэтая заўвага з'яўляецца ў дужках і завяршаецца бязносым смайлікам :) замест правай дужкі (Гл. Мал.). |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Павел Іовій (Paulus Iovius, Paolo Giovio, 1483–1552) — гісторык і давераная асоба Папы, які ў канцы 1525 года апублікаваў сваю знакамітую кнігу Libellus de legatione Basilii magni Principis Moschoviae ad Clementem VII ці «Кніжыцу аб пасольстве вялікага князя маскоўскага Васіля да папы Клімента VII».5 Мяркуючы па ўсім, Герберштэйн з вялікай павагай ставіўся да кнігі і яе аўтара. Гаворачы аб interprete locupletissimo, ці, літаральна, вельмі багатым перакладчыку, Герберштэйн меў на ўвазе дыпламатычнага кур'ера, адпраўленага вялікім князем маскоўскім да рымскага папы ў красавіку 1525 года. Да канца лета кур'ер дабраўся да Рыма, а ў кастрычніку паміж ім і Паўлам Іовіем адбыўся шэраг гутарак, падчас якіх маскоўскі дыпламат падаў італьянскаму гісторыку шырокія і каштоўныя звесткі аб Маскоўскай дзяржаве, пакладзеныя Іовіем у аснову яго кнігі. Сёння як расійскія, так і заходнія навукоўцы ведаюць гэтага дыпламата пад яго асучасненым імем Дзмітрый і мянушкай Герасімаў, якая прымаецца за прозвішча.6 Яго апяваюць як высокаадукаваную асобу, «чалавека эпохі Адраджэння», які пераадолеў разрыў паміж Усходам і Захадам, а таксама быў паліглотам, падарожнікам, даследчыкам і картографам. Яго шматлікія таленты і дасягненні з'яўляюцца прадметам асобнага даследавання. Тут жа мы коратка закранем яго біяграфію ў той меры, у якой гэта важна для разумення заўвагі Герберштэйна. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У нашы дні Дзмітрый Герасімаў гучыць як звычайнае, непрыкметнае спалучэнне распаўсюджанага асабістага імя і гэтак жа распаўсюджанага прозвішча, якія могуць належаць чалавеку з любой праслойкі супольнасці. Аднак у архаічнай атмасферы Масковіі XVI стагоддзя антрапанімічныя канвенцыі працавалі інакш. Калі імя служыла ідэнтыфікатарам, то форма імя з'яўлялася непасрэдным індыкатарам сацыяльнага статуту. Два чалавекі, якія атрымалі пры хрышчэнні імя Дзімітрый, маглі належаць да супрацьлеглых канцоў сацыяльнага спектру: напрыклад, з аднаго боку, пасол і прадстаўнік патомнай арыстакратыі Дзімітрый Данілавіч Загражскі (трохчленная імянная форма з поўным асабістым імем, граматычна правільным імем па бацьку і тапанімічным прыметнікам у якасці прозвішча, якое пазначае радавы маёнтак) і халоп Міцько (адначленная імянная форма з уніжальным асабістым імем). На шкале, зададзенай гэтымі двума крайнасцямі, Дзімітрый Герасімаў (двухчленная форма з поўным асабістым імем і прыналежнай мянушкай) можа здацца рэспектабельным прадстаўніком сярэдняга класа. Аднак у рэчаіснасці імя Дзімітрый Герасімаў стала вядома шырокай публіцы толькі ў самым пачатку XIX стагоддзі — дзякуючы расійскаму імператарскаму гістарыёграфу Мікалаю Карамзіну (1766–1826).7 Усё ж прыжыццёвыя першакрыніцы аж да паездкі ў Рым у 1525 годзе, і нават папярэднік Карамзіна Васіль Тацішчаў (1686–1750), у адносінах да гэтага чалавека выкарыстоўвалі толькі памяншальную форму яго асабістага імя — Міця. Часам памяншальнае імя спалучалася з удакладняльнай мянушкай — Малы або прафесіяй — Тлумач. У Масковіі XVI стагоддзя такое найменне каго-небудзь магло паказваць на чалавека "без роду і племя", які знаходзіцца на найнізкай прыступцы сацыяльнай камунікацыі. Сігізмунд Герберштэйн у сваёй кнізе, кажучы аб інфарматары Паўла Iовіа, паважліва назваў яго поўнай формай асабістага імя: "той Дзімітрый, які зусім нядаўна быў паслом у Рыме ў вярхоўнага прасвятара".8 Гэты артыкул будзе прытрымлівацца прыкладу Герберштэйна. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя жыцця Дзімітрыя можа хаваць глыбокую драму. Ён нарадзіўся прыблізна ў 1460 годзе, плюс ці мінус некалькі гадоў, калі меркаваць па ацэнцы Паўла Іовія, для якога ў 1525 годзе ён быў — sexagenarius senex — гэта значыць, старац на сёмым дзясятку.9 Акалічнасці жыцця Дзімітрыя паказваюць на Ноўгарад як на месца яго нараджэння і дазваляюць выказаць здагадку, што ён паходзіў з багатай купецкай сям'і, звязанай з ганзейскім гандлем. У юнацтве Дзімітрый наведваў школу ў Лівоніі, дзе засвоіў латынь і нямецкую мову.10 Верагодна, ён рыхтаваўся да кар'еры ў сферы міжнароднай камерцыі. Анэксія Ноўгарада Масквой, трэба меркаваць, паставіла крыж на яго кар'ерных памкненнях, але веданне моў дапамагло яму ўтрымацца на плаве. У канцы пятнаццатага стагоддзя Дзімітрый апынуўся ў ліку інтэлектуалаў, якія сабраліся вакол арцыбіскупа Наўгародскага Генадзя. Тут ён перакладаў рэлігійныя і палемічныя тэксты, удзельнічаў у складанні Генадзеўскага біблейскага кодэкса.11 На рубяжы стагоддзяў ці неўзабаве асля Дзімітрый перабраўся ў Маскву і стаў тлумачом на казённай службе. У гэтай ролі ён павінен быў сутыкнуцца з дваякай рэальнасцю. З аднаго боку, дзякуючы сваім унікальным моўным навыкам, ён без сумневу належаў да самых адукаваных людзей свайго часу. З іншага боку, яго сціплае паходжанне як купецкага сына з нядаўна заваяванай краіны пакідала яго без каранёў і абароны ў сталіцы хуткарослай імперыі і рабіла яго ізгоем у кансерватыўнай і непатычнай структуры маскоўскай супольнасці. Так, у сваёй службовай кар'еры Дзімітрый, відаць, заставаўся на другараднай ролі тлумача, гэта значыць, вуснага перакладчыка. Першынство ж у гэтых адносінах, уключаючы працу над пісьмовымі перакладамі дыпламатычных грамат і права выступаць з афіцыйнымі заявамі ад імя вялікага князя, трывала належала Рыгору Істоміну па мянушцы Істома Малы, сыну вядомага маскоўскага паддзячага.12 |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Паводле захаваных дакументаў, паездка Дзімітрыя ў Рым у 1525 годзе стала яго першай і адзінай самастойнай замежнай місіяй. Ён павінен быў суправаджаць італьянскага купца Паўла Чэнтурыёнэ, чальца ўплывовай генуэзскай фінансавай сям'і, які ў прыватным парадку наведаў Маскву ў пошуках альтэрнатыўных гандлёвых шляхоў з Еўропы ў Індыю і Кітай.13 Папа Клімент VII скарыстаўся выпадкам і перадаў з ім асабісты ліст Васілю III.14 Адказваць на прыватны візіт цырымоніяй пасольства было б зневажальна для вялікага князя, таму нядзіўна, што адказ быў дадзены сіметрычны. Васіль III адправіў у Рым ганца — "свайго чалавека з граматай", і прапанаваў Папу прадоўжыць дыпламатычны дыялог.15 Дзімітрый, сціплы ўрадавы тлумач, аказаўся, мабыць, ідэальным кандыдатам на ролю зваротнага кур'ера, паколькі паходжанне з купецкага асяроддзя ўраўноўвала яго з італьянскім вандроўцам. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Толькі ў сувязі з паездкай у Рым і толькі ў дакументах, адрасаваных замежным дварам, быў тлумач Міця упершыню названы прыналежным імем Герасімаў.16 Новая мянушка выклікала відавочнае замяшанне сярод казённых пісараў, якія, верагодна, не змаглі ўразумець, пра каго ідзе гаворка, і занеслі яго ў дыпламатычныя кнігі як Мікіту Гарасімава.17 Сам Дзiмітрый імем Герасімаў ніколі не падпісваўся, і пасля яго вяртання з Рыма ў першакрыніцах яно больш не сустракаецца. Усе гэтыя абставіны дазваляюць выказаць здагадку, што новая мянушка не была заснавана на роднасных сувязях, а хутчэй проста ўяўляла сабой дыпламатычны псеўданім, вынайдзены, каб пазбегнуць няёмкасці, звязанай з адпраўкай да замежнага двара прасталюдзіна з адначленным імем.18 |
16 [SIRIO 35], 692–698. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Прадстаўленне Дзімітрыем граматы Васіля III Папу Рымскаму адбылося 4 верасня 1525 года.19 У грамаце вялікі князь сведчыў, што яе падаўца з'яўляецца ганцом, і запытваў для яго бяспечны праезд для неадкладнага вяртання ў Маскву. Калі б Дзімітрый быў надзелены правам рабіць заявы або весці перамовы ад імя вялікага князя, то выдадзеная яму ў Маскве грамата абавязкова ўтрымлівала б даверчую паруку: «что учнет от нас говорити, и ты бы ему верил, то есть наши речи». Гэтая фраза ў грамаце адсутнічала. Ранні лацінскі пераклад граматы захаваўся ў Венецыі.20 У ім імя кур'ера перададзена фанетычна і семантычна дакладна: Misimus ergo [nunc] ad vos… Dimitrium Erasimi. Тут вінавальны склон імя Дзімітрый спалучаецца з мянушкай, у якой перакладчык справядліва ўбачыў родны склон (прыналежную форму) імя Герасім, які вымаўляецца, відавочна, на грэцкі манер з мяккім [Г]. Уключаючы тэкст граматы ў сваю кнігу, Павел Іовій сярод іншых стылістычных упрыгожванняў замяніў прыналежную мянушку гуманістычнай: Demetrius Erasmius, тым самым надаўшы шляхетнасці маскоўскаму пасланцу і правёўшы заадно празрыста завуаляваную паралель з яго знакамітым сучаснікам Дэзідэрыем Эразмам з Ратэрдама. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рымскі ваяж Дзімітрыя стаў класічным прыкладам памылковай ідэнтыфікацыі. Яшчэ не разбіраючыся ў тонкасцях маскоўскіх дыпламатычных звычаяў і грэбуючы адсутнасцю даверчай парукі, рымская курыя прыняла маскоўскага госця за вялікага пасла, які прыбыў з сакрэтнай місіяй для перамоваў аб вяртанні маскоўскай праваслаўнай царквы ва ўлонне Рыма.21 У выніку да Дзімітрыя ставіліся з найвялікшай павагай і годнасьцю, з чым ён, верагодна, ніколі раней у сваім жыцьці не сутыкаўся. Яго прымалі ў раскошнай частцы Апостальскага палаца, а таксама вылучылі яму біскупа ў якасці асабістага суправаджаючага. Хоць ідэалагічныя чаканні курыі не апраўдаліся, намаганні па гасціннасці шчодра акупіліся. Па распараджэнні папы Павел Іовій правёў з Дзімітрыем серыю гутарак, скіраваўшы на яго «цікаўныя і ласкавыя роспыты».22 У адказ удзячны кур'ер, які не меў паўнамоцтваў гаварыць ад імя вялікага князя, стаў вельмі шчыры і даў свайму суразмоўцу шырокія звесткі па геаграфіі, гісторыі, эканоміцы, звычаяў, рэлігіі і ваенных установах Маскоўскай дзяржавы.23 Каб ацаніць велічыню поспеху, які выпаў на долю Паўла Іавія, тут дарэчы ўспомніць словы вядомага рускага гісторыка, які пісаў аб маскоўскіх дыпламатычных традыцыях таго часу: «Звычайны наказ паслам складаўся ў тым, каб яны як мага больш даведаліся аб стане і аб адносінах дзяржавы, у якое пасылаліся, і як мага менш сказалі аб сваёй дзяржаве».24 |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Высветліўшы асабістыя абставіны Дзімітрыя, пяройдзем цяпер да той характарыстыкі, якую даў яму Герберштэйн, прысвячаючы сваю працу Фердынанду: interpres locupletissimus. Першае назіранне заключаецца ў тым, што Герберштэйн, здавалася б, ганаруе Дзімітрыя пахвалой, але пры гэтым не называе яго па імені. Гэта наводзіць на думку, што паміж ім і Фердынандам існуе загадзя дасягнутае ўзаемаразуменне, якое дазваляе абысціся паўнамёкам: абодва ведаюць, пра каго ідзе гаворка. Так магло б быць, напрыклад, калі б яны абодва былі знаёмыя з кнігай Іовія. І тут узнікае другое назіранне: у той час як Іовій, несумненна, успрымаў Дзімітрыя як пасла (legatus, паводле яго ўласных слоў), Герберштэйн раскрывае яго сапраўдную казённую пасаду: interpres, або перакладчык. У той жа час ён мадыфікуе гэты фактычна прыніжальны назоўнік відавочна напышлівым прыметнікам locupletissimus. Гэта цудоўная форма слова locuples, якое літаральна азначае "багаты, заможны, пышны".25 Варта адзначыць, што сярод мноства нюансаў ужывання гэтага слова ў слоўніках ёсць і пераноснае метафарычнае значэнне "адказны, годны даверу, надзейны", пацверджанае класічнай цытатай з Цыцэрона (Pythagoras et Plato locupletissimi auctores).26 Аднак у гэтым ужыванні прыметнік відавочна адносіцца да крыніцы зыходных ведаў, а не да інтэрпрэтатара. Такім чынам, пры бліжэйшым разглядзе простасць выразу interpres locupletissimus аказваецца зманлівай. Таму, хто ўважліва чытаў кнігу Паўла Іовія, павінна кінуцца ў вочы неадпаведнасць назоўніка interpres не толькі ўяўленню Іовія аб сваім інфарматары як аб пасле, але і яго фактычнай ролі — апавядальніка, але ніяк не перакладчыка. Але нават на павярхоўны погляд чалавека, з кнігай Іовія не знаёмага, спалучэнне прыметніка з назоўнікам уяўляецца аксюмаранам. Гэтая сэнсавая супярэчнасць доўгі час ставіла перакладчыкаў у тупік. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У італьянскім выданні трактата Герберштэйна, які выйшаў у 1550 годзе, гэты выраз быў перакладзены літаральна: ricchissimi interpreti. Пры гэтым перакладчык ужыў яго ў множным ліку, фактычна перанесшы да двух іншых аўтараў, якіх назваў Герберштэйн: Iана Фабры і Антонія Біда (дакладней, Віда).27 У нямецкім выданні 1563 года быў зроблены ўпор на выкарыстанні Іовіем вопытнага перакладчыка, ein erfarenen Tolmetschen.28 Аднак, выкарыстаннем прыметніка ў простай, а не найвышэйшай форме, пераклад фактычна зрушыў акцэнт з адметнай рысы канкрэтнага чалавека на кампетэнтную моўную дапамогу ў цэлым. У анатаваным англійскім выданні 1851 года, падрыхтаваным таварыствам Хаклюта, перакладчык і рэдактар Рычард Мэйджар, пацярпеўшы паражэнне на полі семантыкі, палічыў за лепшае змяніць сінтаксіс: on account of the abundant use he made of the interpreter, ці «паколькі ён багата выкарыстоўваў перакладчыка».29 Ягор Замыслоўскі, аўтар манаграфіі пра Герберштэйна і яго трактат, якая выйшла ў 1884 годзе, відаць, разумеў, што аўстрыйскі дыпламат меў на ўвазе Дзімітрыя Тлумача, але што для Іовія той быў паслом, апавядальнікам і інфарматарам, а ні ў якім разе не перакладчыкам. Замыслоўскі перадаў заблытаны выраз словамі «толкователь весьма сведующий», асцярожна захаваўшы лацінскі арыгінал разам з рускім перакладам, як бы сумняваючыся і прапануючы чытачам судзіць самім.30 У рускім перакладзе 1908 года Аляксандр Малеін ужыў выраз «весьма сведущий толмач», але пры гэтым пераблытаў Дзімітрыя Тлумача з іншым персанажам трактата — баярынам Дзімітрыем Данілавічам, якога Герберштэйн згадаў у зусім іншым кантэксце.31 Сучасныя выданні Герберштэйна на рускай мове адпавядаюц фармулёўцы Малеіна.32 |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каб зразумець глыбіню выказванняў Герберштэйна, мы павінны занурыцца ў інтэлектуальную атмасферу Еўропы сярэдзіны XVI стагоддзя. |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сігізмунд Герберштэйн напісаў сваё прысвячэнне эрцгерцагу Фердынанду ў 1549 годзе. У той час прыметнік locupletissimus часта з'яўляўся ў складзе апісальных назваў кніг. Ён ставіўся да такіх назоўнікаў як каментар, паказальнік, тэзаўрус, азначаючы «самы багаты, найбольш поўны, найбольш падрабязны».33 Для нас асаблівую цікавасць уяўляе апублікаваны ў 1539 годзе ў Страсбургу зборнік каментароў да Гамера. Гэтая кніга ўтрымоўвала тэкст, які прыпісваецца александрыйскаму філолагу Дзідзіму Халкентэру (каля 63 г. да н. э. – 10 г. н. э.) і была адрэдагавана Якабам Бэдротам (пам. 1541). Кніга мела назву: Ομηρου Εξηγητης: Homeri Interpres. Cum Indice Locupletissimo (Гл. мал.). У назве кнігі назоўнік interpres быў выкарыстаны ў метафарычным сэнсе для абазначэння самога зборніка каментароў: «Homerou exēgētēs: Тлумачальнік Гамера з найбольш поўным паказальнікам». Складана пазбавіцца ад уражання, што Герберштэйн перафразаваў назву класічнага трактата, злучыўшы разам два словы, якія першапачаткова належалі розным прадметным словазлучэнням, і ўжыўшы іх да апісання чалавека. Такая алюзія ўжо сама па сабе мела б камічны эфект. |
33 Напрыклад, сучаснікі Герберштэйна, дасведчаныя ў тэме геаграфіі, верагодна, былі знаёмыя с C. Iulii Solini Polyhistor, Rerum Toto Orbe Memorabilium thesaurus locupletissimus. Baileae: Michael Isengrin, 1538, (2nd ed.: 1543), дзе была адна з першых друкаваных мапаў Масковіі.
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сёння, амаль праз 500 гадоў, мы можам меркаваць пра папулярнасць і наклады кнігі, адпаведна, па шматлікіх згадках пра яе ў літаратуры і па колькасці захаваных экзэмпляраў. Сапраўды, у наш час страсбургскі «Тлумачальнік Гамера» 1539 года належыць фондам шматлікіх бібліятэк рэдкіх кніг і рэгулярна з'яўляецца ў аўкцыённых каталогах.34 Можна смела меркаваць, што многія адукаваныя людзі сярэдзіны XVI стагоддзя былі знаёмыя ці, прынамсі, ведалі пра існаванне гэтай кнігі. У прыватнасці, нядзіўна, калі Сігізмунд Герберштэйн і эрцгерцаг Фердынанд мелі такія веды. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Важна адзначыць, што з усіх сваіх сучаснікаў менавіта Сігізмунд Герберштэйн меў унікальную магчымасць атрымаць сапраўднае ўяўленне аб адносінах паміж Паўлам Іовіем і яго маскоўскім інфарматарам. З аднаго боку, ён ліставаўся з Іовіем, чытаў яго Libellus de Legatione і ведаў пра ключавую ролю Дзімітрыя як крыніцы звестак, пакладзеных у аснову кнігі. З іншага боку, у выніку сваіх паездак у Маскву ён не толькі ведаў звычаі і традыцыі маскоўскай дыпламатычнай службы, але і быў асабіста знаёмы з Дзімітрыем. Неадпаведнасць паміж выкладзеным у кнізе бліскучым паслужным спісам Дзімітрыя ў якасці пасла ў шматлікіх хрысціянскіх правінцыях і яго рэальным статусам на радзіме — сціплага казённага тлумача без прозвішча ці імя па бацьку — наўрад ці магла ўцячы ад увагі Герберштэйна. Як вопытны дыпламат, ён несумненна быў знаёмы з першай запаведдзю сваёй прафесіі: больш слухаць, звяртаючы ўвагу на дэталі; казаць менш і па справе. Яму павінна было быць цалкам ясна, што добраахвотна падаўшы звесткі Іовію, Дзімітрый істотна перавысіў свой кур'ерскі мандат. Пры гэтым, аднак, без сумневу валодаючы мастацтвам дыпламатычнай далікатнасці, ён не спяшаўся абвяшчаць свае веды голасна. Для яго наўрад ці было сакрэтам, што шчырасць, выяўленая Дзмітрыем у Рыме, — калі б пра яе даведаліся ў Маскве, — магла б дорага каштаваць тлумачу. |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Незалежна ад таго, ці была алюзія на тытул Homērou exēgētēs наўмыснай або выпадковай, выбар Герберштэйнам
слоў быў несумненна ўсвядомленым. У выніку атрымалася невыразная і часткова супярэчлівая фраза, якая, як мы заўважылі,
уявіла сабой праблему для перакладчыкаў. Цяпер мы знаходзімся ўсяго за адзін крок ад таго, каб знайсці лагічнае і
вычарпальнае тлумачэнне словам Герберштэйна. Адзначаючы, што Павел Іовій меў у сваім распараджэнні interprete locupletissimo,
Герберштэйн мог імкнуцца да таго, каб яго чытачы замест гэтага пачулі interprete lo |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Звяртаючыся да будучага імператара Фердынанда I і ўхваляючы выключную дакладнасць кнігі Паўла Іовія, Сігізмунд Герберштэйн намякаў, што яе аўтару надзвычай пашанцавала з шматбалбатлівым суразмоўцам, якога той здолеў элегантна і з карысцю выкарыстоўваць. Сённяшнія насельнікі Інтэрнэту ахвотна пагодзяцца: дасціпная літаратурная алюзія і майстэрская гульня слоў сапраўды заслугоўваюць смайліка! :) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Prout locupletiorum cupiditati libuit :)Другі смайлік з'яўляецца ў адным з заключных раздзелаў кнігі, прысвечаным не Масковіі, а Венгрыі. Гэты раздзел не быў уключаны ў выданне 1549 года, увайшоў у кароткай форме ў выданне 1551 года і з'явіўся ў поўным выглядзе толькі ў Базельскім выданні 1556 года і наступных лацінскіх выданнях (Гл. Мал.). Герберштэйн апісвае карупцыйны скандал, звязаны з каралеўскай казной, які скалануў Венгрыю ў 1521-1523 гадах.37 Даючы тэхнічнае апісанне непрадуманай грашовай рэформе, Герберштэйн уключыў у дужках фразу (prout locupletiorum cupiditati libuit:), якая азначае: "як то было заўгодна прагнасці багатыроў". Перад намі — ранні прыклад літаратурнага прыёму, які сёння вядомы як pathetic fallacy, або патэтычны антрапамарфізм. Тэрмін, уведзены Джонам Раскінам (1819–1900), у беларускай традыцыі — увасабленне, абазначае прыпісванне чалавечых эмоцый і характарыстык неадушаўлёным аб'ектам, прыродзе і жывёлам. Гэта форма персаніфікацыі, уласцівая паэзіі. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
З пункту гледжання літаратурных традыцый лічбавага веку, выкарыстанне паэтычнага ўвасаблення ў сухім эканамічным назіранні цалкам заслугоўвае смайліка. У нямецкім выданні 1557 года, дзе тая ж думка выказана без персаніфікацыі: und wie den vermüglichern gefallen, смайлік адсутнічае. У наступных перакладах выкарыстаны Герберштэйнам рытарычны прыём, відаць, у значнай ступені страчаны..38 |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Заключэнне і высновыГэты артыкул пацвярджае рэпутацыю Сігізмунда Герберштэйна як выключна празорлівага аўтара. У сваім трактаце Rerum Moscoviticarum Commentarii ён не толькі зрабіў шэраг праніклівых і актуальных для ўсіх часоў назіранняў, але і дзіўным чынам прадбачыў выкарыстанне спалучэння знакаў :) у якасці маркера, які паказвае на рытарычны зварот, жарт або ўтоены сэнс. У артыкуле былі ідэнтыфікаваныя і разгледжаныя два выпадкі выкарыстання Герберштэйнам спалучэння :) у прыжыццёвых лацінскіх выданнях трактата. У адным выпадку Герберштэйн далучыў спалучэнне :) да дасціпнай шматграннай заўвагі, якая адносіцца да дзвюх знаёмых яму асоб: італьянскага гісторыка Паўла Іовія і яго маскоўскага інфарматара тлумача Дзімітрыя. Толькі тыя з сучаснікаў Герберштэйна, хто быў далучаны да асаблівасцяў прысвечаны ў дэталі іх узаемаадносін, былі ў стане ацаніць глыбіню ўтоенага сэнсу. Ім рабілася зразумела, што аўтар іранізаваў над гаманкім маскоўскім дыпламатам і віншаваў Іовія з умелым выцягваннем з яго патрэбных звестак для яго кнігі. Пры гэтым для недасведчаных заўвага заставалася туманнай і прымушала гадаць, якое стаўленне багацце перакладчыка можа мець да якасці перакладу. У другім выпадку спалучэнне :) суправаджала каментар, у якім рытарычная персаніфікацыя чалавечай прагнасці выкарыстоўвалася ў сухім эканамічным кантэксце, звязаным з Венгрыяй. У артыкуле даецца тлумачэнне рытарычным прыёмам, якія выкарыстаў Герберштэйн у гэтых заўвагах, і на якія ніхто раней, падобна , не звяртаў увагі. |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
На павярхоўны погляд можа здацца, што абставіны паездкі Дзімітрыя ў Рым паўтысячагоддзя таму і змест яго гутарак з Паўлам Іовіем — не больш, чым прывіды далёкага мінулага, якія ў нашы дні не цікавыя нікому, акрамя жменькі вучоных экспертаў. Рэдкая памылка будзе далей ад ісціны, чым такое меркаванне! Тлумач Дзімітрый, незаўважны казённы службовец, які абыходзіўся пры жыцці без імя па бацьку і радавога імя, да старасці адгукаўся на памяншальнае імя Міця, але пакінуў пасля сябе шэраг гістарычна значных перакладаў (плюс некалькі прац, атрыбуцыя якіх яму небясспрэчная), здолеў зрабіць галавакружную пасмяротную кар'еру. Абапіраючыся выключна на кнігу Паўла Іовія і на ўхвальную ацэнку, нібы дадзеную яму Сігізмундам Герберштэйнам, савецкая гістарыяграфія ўзвяла яго ў ранг выбітнага амбасадара, картографа, даследніка-землепраходца і першаадкрывальніка ідэі плавання ў Кітай і Індыю Ледавітым акіянам вакол паўночна-ўсходняй Азіі. У сённяшняй Расійскай Федэрацыі год 1525-ы разглядаецца як адпраўны пункт гісторыі Паўночнага марскога шляху (вядомага таксама як Паўночна-ўсходні праход), а на год 2025-ы намячаецца святкаванне яго пяцісотгоддзя. Над сцэнай юбілейных урачыстасцей міфалагічным гігантам высіцца фігура Дзмітрыя Герасімава.39 У такiм кантэксце прыхаваная іронія Герберштэйна ў дачыненні да маскоўскага кур'ера становіцца надзіва актуальнай, а больш пільны погляд на падзеі 1525 года — настойліва неабходным. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бібліяграфія
|
< Папярэдні | Наступны > |
---|