Белавежская пушча ў малюнках Антона Каменскага
Антон Каменскі нарадзіўся ў 1860 альбо 1861 годзе ў Вільні або маёнтку Ярылаўка Гродзенскай губерні. Вучыўся ў Мастацкай акадэміі ў Пецярбургу, пазней працягваў адукацыю ў мастацкіх студыях Парыжа. Ствараў ілюстрацыі для мясцовых і замежных часопісаў. З 1894 года жыў у Варшаве. У час Першай сусветнай вайны быў у эміграцыі ў Швейцарыі. У 1919 годзе вярнуўся ў Варшаву. Некаторы час працаваў у тэхніцы афорта, але збольшага звычайнымі графічнымі матэрыяламі: тушшу, вугалем, алоўкам, пастэллю. Да яго спадчыны належаць графічныя серыі сацыяльнай і гістарычнай тэматыкі, ілюстрацыі да мастацкіх выданняў. Выявы для альбома "SZKICE z Puszczy Bialowieskiej" былі надрукаваны ў Варшаве ў 1912 годзе ў літаграфічнай тэхніцы досыць вялікім накладам. На рынку нярэдка сустракаюцца як асобныя аркушы, так і поўныя альбомы. Кошт альбому ў залежнасці ад стану і камплектнасці звычайна не перавышае 200 еўра.
Са збору Алеся Панцялея
|