Орша 1840 год. Кляштар езуітаў
VUE DU COUVENT DES JESUITES A ORSCHA
12 Février 1840.
(Russie)
Тэхніка: літаграфія
Выдавец: J.Lemercier, A.Bertrand
Мастак: B.Lauvergne
Друкар: Sabatier
Год выдання: 1852, Парыж
Памер аркуша: 54 х 34 см
Кошт: >200€
На далёкім плане бачны сілуэт касцёла Святога Міхала Арханёла, які ў хуткім часе будзе зруйнаваны расійскай адміністрацыяй.
Езуіты былі запрошаны ў горад ў самым пачатку 17 ст. Доўгі час езуіцкі калегіум быў адзінай навучальнай установай у горадзе, з 1740 па 1770-я меў статус вышэйшай навучальнай установы. Пры кляштары знаходзіліся аптэка, кузня, пякарня; былі тэатр, батанічны і фруктовы сады. У мурах калегіума быў створаны «Аршанскі кодэкс», адна з каштоўных крыніц беларускае мовы канца 17 ст.
Да выявы змешчаны каментар: Менавіта ў гэтым невялікім мястэчку, размешчаным на Дняпры і вусці Аршыцы, Напалеон, пераканаўшыся ў марнасці сваіх намаганняў застацца ў Расіі, уласнаручна спаліў асабістыя паперы, якія маглі б стаць трафеем.
< Папярэдні | Наступны > |
---|