Падобныя матэрыялы
Каспар Вопель 1566 год. EUROPAE PRIMAE (фрагмент)
EUROPAE PRIMAE ET POTISSIMAE TERTIAE TERRAE PARTIS RECENS DESCRIPTIO.
Тэхніка: дрэварыт
Картограф: Каспар Вопель
Выдавец: B. Van de Putte
Год выдання: 1566(?), Антвэрпэн
Памер карты: каля 145 х 93 см
Фрагмент рэдкай карты Еўропы Каспара Вопеля (Caspar Vopel, 1511–1564). Карта складалася з 12 асобных аркушаў. Перавыдавалася на нямецкай мове ў 1597 годзе ў Кёльне.
Гэтая прыгожая і цікавая карта вылучаецца тым, што Белая Русь (ALBA Reussen) пазначана на поўначы Беларусі над Полацкам і Віцебскам. Надпіс выкананы гатычным пісьмом, якое на карце прыменена да рэгіянальных назваў наступнага шэрагу: Prussen, Liffland, Polen, Lithaw, Rote Reussen (Чырвоная Русь), Die Moschua ды інш. Адзначым, што большым шрыфтам і з большым тэрытарыяльным ахопам пазначаны назвы антыквай LITVANIA, POLONIA, MOSCOVIA, PRVSSIA, SMOLENIAE, асноўная частка гэтай групы адпавядае дзяржавам, каля гэтых назоваў прысутнічаюць адпаведныя гербы. Карта не пазбаўлена "слою" назваў з пталемееўскай геаграфіі, адзначаны арэалы рассялення старажытных народаў.
< Папярэдні | Наступны > |
---|