Эндру Акерман 1768 год. R.POLONIAE
MAPPA GEOGR: R.POLONIAE EELLER GEOGR. Charta
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Эндру Акерман
Год выдання: 1768, Упсала
Памер карты: 16.8 х 13.4 см
Эндру Акерман (Andrew Akerman, 1721–1778) – шведскі картограф, больш вядомы як стваральнік глобусаў. Гэтая рэдкая і незвычайная карта паходзіць з яго "Atlas Juvenilis eller Geographiska Chartor". Атлас, адзін з першых выдадзеных у Швецыі, ад пачатку быў вельмі запатрабаваны і перавыдаваўся да 1815 года.
Як бачым, на карце RUSSIA ALBA займае значную частку земляў Вялікага Княства Літоўскага і, больш за тое, вылучана ў асобны рэгіён, супастаўны з сучаснымі межамі Беларусі (найбольшая неадпаведнасць у паўночна-заходнім кірунку). RUSSIA ALBA уключае ў сябе Палессе (POLESIA) і гарады Minsk, Mozyr, Polocz, Bressia, Novogradeck. Складана сказаць пра магчымыя крыніцы для такога, можна сказаць, прарочага вызначэння ўсходніх межаў Белай Русі; гэта маглі быць не картаграфічныя выданні. Да земляў LITHUANIA аднесены гарады Wilna, Grodno, Braslawo, Birzen.
< Папярэдні | Наступны > |
---|