Падобныя матэрыялы
- Ян Блаў. Карта ВКЛ 1635 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Ян Янсон 1649 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Герард Фальк, Пітэр Шэнк 1690-я гады. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка (1549–1616) [Custos]
- Карта ВКЛ. Вільям Янсон Блаў 1631 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Карта ВКЛ. Вільям Янсон Блаў 1631 год. [4 аркушы]
- Насценная карта ВКЛ 1613 год [Веймар]. Вільям Янсан Блаў
- Атлас Кленке (Klencke Atlas). Апошняе выданне карты ВКЛ 1613 года Вільяма Блаў
- Атлас Кленке (Klencke Atlas). Последнее издание карты ВКЛ 1613 года Вильяма Блау
- Насценная карта ВКЛ 1613 года з Веймарскай бібліятэкі
- Карта Великого Княжества Литовского образца 1613 года в библиотеках Польши, Украины и Литвы
- Историография первой настенной карты ВКЛ 1613 г. в печатных источниках
- Гістарыяграфія першай насценнай карты ВКЛ 1613 г. у друкаваных крыніцах
- Аб удакладненні датавання карты ВКЛ ўзору 1613 года
- Об уточнении датировки карты Великого Княжества Литовского образца 1613 года
Насценная карта ВКЛ 1613 год [Упсала]. Вільям Янсан Блаў
MAGNI DVCATVS LITHVANIAE,
CAETERARVMQVE REGIONVM ILLI ADIACENTIVM EXACTA DESCRIPTIO
Jll[u]s[tri]s[i]mi ac Excells[i]s[i]mi Pri[n]cipis et D[ommi]ni. D. Nicolai Christophori Radziwil. D.G. Olijcae ac in Nieswies Ducis, S.Rom. Imperii Principis in Szylowiec ac Mir Comitis et S.Sepulchri Hierosolimitani Milites etc. Opera cura et impensis facta ac in lucem edita
ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ,
са шматлікімі краямі, што да яго належаць, дакладнае апісанне
Найсвятлейшаму і найвышэйшаму ўладару і пану Мікалаю Крыштофу Радзівілу Божай ласкаю князю на Алыцы і Нясвіжы, князю Святое Рымскае імперыі, графу на Шылаўцы і Міры, рыцару Св. Труны ў Ерусалеме ды інш., чыім стараннем і коштам гэтая праца выйшла ў свет
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Вільям Янсон Блаў
Гравёр: Г.Герыц
Год выдання: пасля 1631, Амстэрдам
Памер: 107 х 82 см
Маштаб карты: 1 : 1 293 000
Маштаб цечы Дняпра: 1 : 530 000
Насценны асобнік Радзівілаўскай карты Вільяма Янсона Блаў (Willem Janszoon Blaeu, 1571–1638) захоўваецца ў бібліятэцы Упсальскага ўніверсітэта ў Швецыі, ён быў выяўлены прафесарам Кракаўскага універсітэта Людвігам Біркенмаерам у 1913 годзе. Карта захавалася не ў лепшым стане, ёсць страты невялікіх фрагментаў. У 2016 годзе былі праведзены рэстаўрацыйныя работы, карта была знята са старой тканевай асновы і перанесена на японскую паперу.
Пачаткова карта ВКЛ 1613 года друкавалася з чатырох пласцін (веймарскі асобнік, першыя атласныя адбіткі), але упсальская карта надрукавана ўжо з шасці пласцін без арыгінальнага дэкору па перыметры. Аздоблена карта іншым дэкорам (поласы па краях падклеены; надрукаваны з дрэва). Друк карты з шасці пласцін сведчыць аб пазнейшым выданні карты - пасля 1631 году.
< Папярэдні | Наступны > |
---|