Фрэдэрык дэ Віт 1689 год. MAGNI DUCATUS LITHUANIAE
MAGNI DUCATUS LITHUANIAE
Tabula, Divisa tam in Palatinatus, quam in subjacentes Castellanias,
Per F. DE WITT Amstelodami
Cum Privilegio Potentiss. D.D.Ordinum Holl Westfrisiæq[ue]
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Фрэдэрык дэ Віт
Год выдання: 1689, Амстэрдам
Памер выявы: 51.7 x 43.3 см
Маштаб: каля 1 : 1 900 000
У 1674 годзе медная плыта для гэтай карты была выкуплена на аўкцыёне Фрэдэрыкам дэ Вітам (Frederick De Wit, 1629/1630–1706) у кампаніі Блаў, якая трагічным чынам спыніла сваю дзейнасць. Карта выдавалася з 1689 года са зменамі: на плыце быў зменены галоўны картуш, знік картуш з апісаннем Палесся, маштабная шкала ссунулася на месца выдавецкай пазнакі Яна Блаў.
У 1710 годзе плыту выкупіў Пітэр Марцье (Pieter Mortier, 1661–1711) – заснавальнік выдавецтва Covens & Mortier, што дзейнічала ў Амстэрдаме з 1650-х па 1866 год. Карта выдавалася з 1720 года ў "Composite Atlas" з пазнакай кіраўнікоў кампаніі Карнэліўса Марцье (Cornelis Mortier, 1699–1783) і Ёханса Ковенса (Johannes Covens 1697–1774): ex Officina I.Covens et C.Mortier.
< Папярэдні | Наступны > |
---|