Падобныя матэрыялы
- Ян Блаў. Карта ВКЛ 1635 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Герард Фальк, Пітэр Шэнк 1690-я гады. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Карта ВКЛ. Вільям Янсон Блаў 1631 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Карта ВКЛ. Вільям Янсон Блаў 1631 год. [4 аркушы]
- Насценная карта ВКЛ 1613 год [Упсала]. Вільям Янсан Блаў
- Насценная карта ВКЛ 1613 год [Веймар]. Вільям Янсан Блаў
- Атлас Кленке (Klencke Atlas). Апошняе выданне карты ВКЛ 1613 года Вільяма Блаў
- Атлас Кленке (Klencke Atlas). Последнее издание карты ВКЛ 1613 года Вильяма Блау
- Насценная карта ВКЛ 1613 года з Веймарскай бібліятэкі
- Карта Великого Княжества Литовского образца 1613 года в библиотеках Польши, Украины и Литвы
- Историография первой настенной карты ВКЛ 1613 г. в печатных источниках
- Гістарыяграфія першай насценнай карты ВКЛ 1613 г. у друкаваных крыніцах
- Аб удакладненні датавання карты ВКЛ ўзору 1613 года
- Об уточнении датировки карты Великого Княжества Литовского образца 1613 года
Ян Янсон 1649 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
MAGNI DVCATVS LITHVANIAE,
Caeterarumq: Regionum illi adiacentium exacta descrip
illssmi ac Excellmi Principis ac Dni. D. Nicolai Christophori Radziwil. D.G. Olycae ac in Nieswies Ducis, S.Rom. Imp. Principis in Szylowiec ac Mir Comitis et S.Sepulchri Hierosolimitani Militis etc. opera et cura lucem lucem edita
Тэхніка: медзярыт
Аўтар: Тамаш Макоўскі, Генрых Гондзі
Выдавец: Ян Янсон
Гравёр: Генрых Гондзі
Год выдання: 1649–1680, Амстэрдам
Памер аркуша: 61 х 51 см
Памер карты: 54.5 х 43.8 см
Маштаб карты: 1 : 3 700 000
Карта ёсць зменшанай і перапрацаванай копіяй Радзівілаўскай карты Вільяма Янсона Блаў. Выданне было падрыхтавана сынам Ёдакуса Гондзі Генрыхам (Henricus Hondius, 1597–1651) і друкавалася з 1636 года ў атласе "Atlas novus sive Theatrum orbis terrarum. Joannes Janssonius et Henricus Hondius".
У 1630-я гады больш актыўна да выдавецкіх спраў фірмы Гондзі далучыўся Ян Янсон (Johannes Janssonius, 1588–1664), які быў у шлюбе з дачкой Ёдакуса Гондзі. З 1649 года на карце зменены выдавецкі знак з Henrici Hondy на Ioannis Ianßonii. У 1680-я (1680–1683) гады карта выдавалася Янам Янсонам ван Васбергенам (Johannes Janssonius van Waesbergen), спадкаемцам Яна Янсона, які змяніў выдавецкі знак на сваё імя: Janssonio-Waesbergior. Карта выходзіла ў атласе "Atlas Major" у Лонданскім выдавецтве Мозэса Піта (Moses Pitt, 1639–1697), з-за недахопу сродкаў выданне было прыпынена ў 1683 годзе. З 1690-х гадоў карта з даволі значнымі зменамі выдавалася Герардам Фалькам (Gerard Valck, 1652–1726) і Пітэрам Шэнкам (Petrus Schenck, 1660–1711).
Прыведзены варыянт карты з выдавецкім знакам Яна Янсона і без каардынатнай сеткі паходзіць з выдання "Atlas Novus" 1656 года.
< Папярэдні | Наступны > |
---|