Падобныя матэрыялы
Вінчэнца Каранелі 1692 год. LITUANIA
LITUANIA
Dedicata Al'Illustrissimo Signore Gio: Pietro Caualli secretario della Serenissima Republica di Venetia...
Тэхніка: медзярыт
Аўтар: Вінчэнца Каранэлі
Год выдання: пачатак 1690-х, Венецыя
Памер: 61 x 45 см
Маштаб: каля 1 : 1 700 000
Карта земляў Вялікага Княства Літоўскага падрыхтавана да выдання венецыянскім асветнікам францысканцам Вінчэнца Каранэлі (Vincenzo Coronelli, 1650–1718). Уключалася ў другую частку атласа "Atlante Veneto". Карта выканана вельмі прывабна, мае тонкую гравіроўку, упрыгожана шматлікімі гербамі земляў, мае два барочныя картушы. У ніжнім картушы прысвячэнне П'етру Франчэска Кавалі – знакамітаму венецыянскаму кампазітару. Рэдка з'яўляецца на рынку.
Таксама Вінчэнца Каранэлі распрацаваў адметную карту Рэчы Паспалітай з двух аркушаў "Polonia Parte Occidentale" і "Polonia Parte Orientale". Усходні (orientale) аркуш упершыню выяўляе рускія землі Літвы асобным аркушам.
У другой палове 18 стагоддзя ў шэрагу аўтарытэтных атласаў таксама будзе прысутнічаць асобны аркуш цэнтральных і ўсходніх земляў сучаснай Беларусі (раздзел Беларусь: спадкаемцы Гомана: Russisch Litauen 1775; Санціні: Lithuanie Russienne 1776; раздзел Рэч Паспалітая: Затта 1781). Для нас яны маюць важнае значэнне, ідэнтыфікацыя заходнімі картографамі гэтай тэрыторыі адлюстроўвае складаны геапалітычны працэс станаўлення нашай краіны.
< Папярэдні | Наступны > |
---|