Тобіяс Конрад Лотар 1770-я годы. MAGNUS DUCATUS LITHUANIA
MAGNUS DUCATUS LITHUANIA
in suos Palatinatus et Castellanias divisa, non solum accuratissime delineata, sed etiam plurimis in aliis Mappis omissis locis aucta cura et sumptibus TOB:CONR:LOTTER,
Geogr. et Chalcogr. Aug. Vind:
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Тобіяс Конрад Лотар
Год выдання: 1778, Аўгсбург
Памер аркуша: 65.8 х 58.5 см
Памер карты: 55.5 х 46.8 см
Маштаб: каля 1 : 1 480 000
Карта выходзіла ў выданіі "Atlas géographique de cent et huit cartes générales et spéciales..." у выдавецтве "Спадкаемцы Гомана". Як ужо ўзгадвалася, у 1757 годзе Тобіяс Конрад Лотар (Tobias Conrad Lotter, 1717-1777) атрымаў у спадчыну картаграфічны бізнес ад свайго цесця Матэўса Зойтэра (George Matthäus Seutter, 1678-1757). Выдавецтва Лотара дзейнічала да 1810 года, пасля смерці Тобіяса Конрада Лотара справу працягвалі яго сыны Матэўс Альбрэхт і Георг Фрыдрых Лотары.
Прыведзеная карта адлюстроўвае тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе, зялёным колерам афарбаваны землі, што адыйшлі да Расіі. Жамойць (Samogetiae) адасоблена ад Літвы.
На ранніх асобніках 1750-х гадоў тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага выяўлена з падзелам на ваяводствы, але без Жамойці. Розніцы ў друкаванай частцы абодвух варыянтаў карт не заўважана, адрозныя межы, якія змяніліся пасля першага падзелу, прамалёўваліся ўручную колерам.
image from Library of Congress
< Папярэдні | Наступны > |
---|