дэ Вагандзі 1749 год. GRAND DUCHE DE LITHUANIE
GRAND DUCHE DE LITHUANIE
divise par Palatinats...1749.
Тэхніка: медзярыт
Карторафы: Жыль Рабэр дэ Вагандзі, Дзідзье Рабэр дэ Вагандзі
Год выдання: 1749, Парыж
Памер карты: каля 21.3 х 16.4 см
Маштаб: каля 1 : 3 800 000
Карту выдавалі французкія картографы Жыль Рабэр дэ Вагандзі (Gilles Robert de Vaugondy, 1688–1766) і яго сын Дзідзье (Didier Robert de Vaugondy, 1723–1786). Жыль Рабэр пераняў у спадчыну частку плыт Нікаля Сансона (Nicolas Sanson de Abbeville, 1600-1667). З 1740-х гадоў картаграфічная майстэрня Вагандзі ўважалася найбольш аўтарытэтнай у Францыі, Вагандзі атрымалі тытулы Каралеўскіх картографаў. Дзідзье быў таксама Каралеўскім картографам караля Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага.
Карта выдавалася з 1749 года. У другой рэдакцыі, што выходзіла з 1760-х гадоў, дата была выдалена з картушу.
< Папярэдні | Наступны > |
---|