Ёган Бусэмахер 1592 год. Poloniae finitimarumque
Poloniae finitimarumque locorum descriptio Auctore Wenceslao Godreccio Polono
Johann bussemecher exc.
Тэхніка: медзярыт
Аўтар: Вацлаў Градэцкі
Выдавец: Ёган Бусэмахер
Гравёр: Генрых Нагель
Год выдання: 1592, Кёльн
Памер аркуша: 35.5 х 26.5 см
Памер карты: 26.5 х 18.5 см
Спасылкі: Van Broeck 161
Кошт: >500€
Карта Польшчы і суседніх земляў паводле Вацлава Градэцкага паходзіць з атласа "Europae totius orbis Terrarum descriptio..." нямецкага выдаўца Ёгана Бусэмахера (Johann Bussemacher) працаваў у 1580–1616 гадах сумесна з гравёрам Матыясам Квадэнам (Matthias Quad, 1557–1613). На карце ёсць пазнака гравёра "Henricus Nagel fecit".
Атлас выходзіў у 1592, 1594, 1596 гадах і практычна з'яўляўся паменшанай копіяй атласа Абрахама Артэліўса "Theatrum orbis terrarum". Без змен карта выходзіла ў 1600 годзе ў атласе "Geographisch hantbuch..." і 1608 годзе ў атласе "Tacciculus geographicus".
< Папярэдні | Наступны > |
---|