Абрахам Артэліўс 1570 год. POLONIAE
image from Library of Congress
POLONIAE finitimarumque locorum descriptio.
Auctore WENCESLAO GODRECCIO.
Polono.
Тэхніка: медзярыт
Аўтар: Вацлаў Градэцкі
Выдавец: Абрахам Артэліўс
Гравёр: Франц Хогенберг
Год выдання: 1570, Антверпен
Памер карты: 49.5 х 37 см
Спасылкі: Van Broeck 154, 155
Карта падрыхтавана польскім святаром і навукоўцам Вацлавам Градэцкім (Wacław Grodecki, каля 1535 – 1591). Карта Польшчы Градэцкага ўпершыню была выдадзена ў 1558 годзе (раней лічылася, у 1562) у тэхніцы дрэварыта ў Базэлі і цалкам абапіралася на выданне 1526 года Бернарда Вапоўскага. З-за таго, што амаль усе асобнікі карты Вапоўскага загінулі ў пажары 1528 года ў Кракаве, выданне Градэцкага было найбольш даступным і на той час лічылася найлепшым. Таму невыпадкова, што карта Градэцкага ў 1570 годзе была ўключана ў вядомы і аўтарытэтны атлас "Theatrum Orbis Terrarum" Абрахама Артэліўса (Abraham Ortelius, 1527–1598). Даследчыкі лічаць, што да 1612 года было выдадзена каля 7 тысяч асобнікаў.
Хоць карта і мае ў тытуле назоў Палонія, але тэрытарыяльна яна ахопілівае таксама і землі Вялікага Княства Літоўскага. На першых выданнях заўважна бракуе геаграфічнай інфармацыі па тэрыторыі Літвы, з 1595 карта была значна перапрацавана і ўдакладнена, набыла яскравы барочны дэкор. Подпіс у картушы быў зменены на больш адпаведны "POLONIAE, LITVANIAEQ. DESCRIPTIO. Auctore Wenceslao Godreccio, et correctore Adrea Pograbio Pilsnensi.", у такім выглядзе карта выходзіла да 1612 года. Як вынікае з картуша, карта выпраўлена праз Анджэя Паграбку (Pograbka Andrzej, ? – 1602) – польскага картографа, які выдаў у 1570 годзе ў Венецыі карту "Partis Sarmatiae Evropeae...".
< Папярэдні | Наступны > |
---|