Томас Салман 1749 год. POLAND LITHUANIA and PRUSSIA
POLAND
LITHUANIA
and PRUSSIA
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Томас Салман
Картограф: Томас Джэферс
Год выдання: 1740, Лондан
Памер аркуша: 25 х 20.5 см
Памер карты: 20.7 х 17.3 см
Карта паходзіць з выдання "A New Geographical & Historical Grammar" англійскага навукоўцы Томаса Салмана (Thomas Salmon, 1679–1767), які падарожнічаў па Еўропе, удзельнічаў у Ост-Індскай кампаніі, абышоў вакол свету з адміралам Жоржам Ансонам. Граматыка ўпершыню была выдадзена ў 1749 годзе і мела перавыданні на працягу 1760–1770-х гадоў. Поспех "граматыкі" быў забяспечаны тым, што пры напісанні аўтар абапіраўся на свой багаты досвед. Для падрыхтоўкі выдання былі выкарыстаны карты Германа Мола, Томаса Джэферса (Thomas Jefferys, 1719–1771), Томаса Кітчына (Thomas Kitchin, 1718–1784).
Карта ахоплівае тэрыторыю Рэчы Паспалітай (LITHUANIA, POLAND) і Прусіі (PRUSSIA), часткова паказвае памежныя дзяржавы Германію, Венгрыю, Турцыю, Расію, Швецыю.
< Папярэдні | Наступны > |
---|