Падобныя матэрыялы
- Антоніа Затта 1782 год. LA POLONIA DIVISA
- Антоніа Затта 1781 год. WILNA, TROKI, INFLANT
- Антоніа Затта 1781 год. NOWOGRODEK PODLACHIA E BRESK LITTEW
- Антоніа Затта 1781 год. MINSK, MSCISLAW, POLOK, e WITEBSK
- Падробка рэдкай карты свету 1507 года Марціна Вальдзеемюлера
- Насценная карта ВКЛ 1613 года з Веймарскай бібліятэкі
- Подделка карты мира 1507 года Мартина Вальдзеемюллера
Джавані Антоніа Рыцы-Дзаноні 1771 год. CARTE GENERALE DE LA POLOGNE
CARTE GENERALE DE LA POLOGNE
avec tous les Etats qui en dependent
dreßée sur les meilleurs mémoires et
appuyée à plusieurs observat? astronom?
Par M Rizzi Zannoni...
Тэхніка: медзярыт
Картограф: Джавані Антоніа Рыцы-Дзаноні
Гравёр: Жан Латрэ
Год выдання: 1771, Парыж
Памер аркуша: 51.3 х 38.9 см
Памер карты: 46 х 32.3 см
Маштаб: каля 1 : 3 500 000
Джавані Антоніа Рыцы-Дзаноні (Giovanni Antonio Bartolomeo Rizzi Zannoni, 1736–1814) – італьянскі картограф і астраном. Па некаторых звестках, пачаў сваю кар'еру ў якасці картографа ў 1753 на службе ў Аўгуста Саса. Пасля служыў у прускім войску інжынерам, падчас Сямігадовай вайны (1756–1763) патрапіў у палон да французаў, дзе быў запрошаны на службу. Працаваў картографам у Парыжы. У 1762 годзе разам з Жанам Томасам Эрысанам (Jean Thomas Hérissant) выдаў "ATLAS GEOGRAPHIQUE contenant La Mappemonde et les quatre Parties...".
Карта паходзіць з атласу "Atlas Moderne ou Collection de Cartes sur toutes les Parties du Globe Terrestre Par Plusieurs Auteurs", упершыню выдадзенага ў 1771 годзе. З пэўнымі зменамі карта выдавалася на працягу 1770–1780-х гадоў.
Рыцы-Дзаноні вядомы таксама тым, што выдаў у 1772 годзе вялікую (2 х 1.77 м) карту Рэчы Паспалітай на 24 аркушах "CARTE DE LA POLOGNE divisée par provinces et palatinats...", што было вялікім дасягненнем у картаграфаванні земляў Рэчы Паспалітай. Ініцыятарам выдання быў дзяржаўны дзяяч, гісторык і мецэнат Юзаф Аляксандр Ябланоўскі. Матэрыялы для карты збіраліся з 1740-х гадоў, галоўным выканаўцам работ быў капітан артылерыі Францішак Чакі (Franciszek Czaki, ? – 1772). Да 1762 асноўная праца была скончана, але з-за выяўлення шматлікіх памылак выданне затрымалася. Для іх выпраўлення быў запрошаны Джавані Антоніа Рыцы-Дзаноні, які завяршыў працу і апублікаваў карту пад сваім імем. Карта не была пабудавана метадам трыангуляцыя (пабудова сеткі з сумежных трохкутнікаў, памеры трохкутніка дакладна вылічваюцца з дапамогай дальнамера і вугламера), але, не зважаючы на гэта, сталася найдакладнейшаю тагачаснаю картаю і актыўна выкарыстоўвалася для вайсковых мэт, у прыватнасці, у час Напалеонаўскай кампаніі 1812–1813 гадоў. У бліжэйшым часе плануецца выкласці асобныя аркушы з гэтай карты.
Асобнік карты "CARTE DE LA POLOGNE..." у атласным варыянце 1772 года захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Фактычна, гэта адзіная карта (атлас) буйнога маштабу часоў паспалітага гаспадарства.
Падрыхтавана па кнізе "Украïна на стародавніх картах. Середина XVII – друга половина XVIII ст.", 2009.
< Папярэдні | Наступны > |
---|