Себасцьян Мюнстар 1544 год. VON DEM KÖNIGREICH POLAND
VON DEM KÖNIGREICH POLAND Das In Sarmatia auch begriffen wirt sampt andern laendern diesem königreich zügehörig.
Аб Польскім Каралеўстве, што таксама размешчана ў Сарматыі, з выявамі іншых зямель, што да таго каралеўства належаць.
Тэхніка: дрэварыт
Выдавец: Себасцьян Мюнстар
Гравёр: Ёган Гонтар
Год выдання: 1540-я, Базель
Памер карты: 15.1 х 11.9 см
"Касмаграфія" ("Апісанне свету") Себасцьяна Мюнстара (1488−1552) друкавалася з 1544 года па 1650 год і ўтрымлівала "экстракт" антычных і сярэднявечных ведаў па гісторыі, геаграфіі, астраноміі і інш.
На карце пазначаны рэгіёны: Прусія, Вялікапольшча, Малапольшча, Угоршчына, Валахія, Малдавія, Бесарабія, Масковія, Лівонія, Самагетыя, Літва, Сарматыя, Пскоўшчына, Тартарыя. Пазначаны гідронімы: Дняпро з прытокамі Прыпяць і Дзісна (не падпісаны), Днестр, Паўднёвы Буг, Прут, а таксама Сармацкае возера і Чорнае мора. З беларускіх гарадоў пазначаны Вільня, Гродна, Смаленск.
Таксама ў "Касмаграфію" ўключалася класічная пталемееўская TABULA EVROPAE VIII, адна малая карта Regni Polonici (такую назву мае гэтая малая карта ў адным з лацінскіх выданняў, прымем яе для выкарыстання ў якасці спасылкі) і вялікая карта Усходняй Еўропы LANDTAFEL des Ungerlands / Polands / Reussen / Littaw / Walachei / Balgarei. Крыніцай для стварэння новых карт сталася часткова захаваная да сёння карта Паўднёвай Сарматыі Бернарда Вапоўскага 1526 года. Адны і тыя ж карты маюць розныя назвы і па-рознаму закампанаваны на аркушах у розных перавыданнях "Касмаграфіі".
REGNI POLONICI...
Тэхніка: дрэварыт
Выдавец: Себасцьян Мюнстар
Гравёр: Ёган Гонтар
Год выдання: 1540-я, Базель
Памер карты: 13.5 х 8 см
Кошт: >60€
< Папярэдні | Наступны > |
---|