Герард Меркатар 1578 год. Tab. VIII. EUROPAE
Tab. VIII. EUROPAE, in qua
SARMATIA, MAEOTIS palus,
ac GERMANIAE, DACIAEq3 pars.
Medium Meridianus 57, reliqui descriptisunt ex ratione parallelorum 50 et 58.
Тэхніка: медзярыт
Картограф: Клаўдзій Пталамей, Герард Меркатар
Выдавец: Герард Меркатар
Год выдання: 1578, Амстэрдам
Памер аркуша: 55 х 45 см
Памер карты: 42.5 х 34 см
Герард Меркатар (Gerardus Mercator, 1512−1594) стварыў адзін з лепшых варыянтаў "Геаграфіі" Пталемея. На той час ужо было зразумела, што веды, назапашаныя александрыйскім вучоным, дапоўненыя ў Візантыі і адкарэктаваныя ў сярэднявечнай Еўропе, мала адпавядаюць сучасным уяўленням. Менавіта каб ацаніць вартасць гэтага помніка старажытнага мінулага, стаяла задача выдаць яго ў чыстай форме, па магчымасці без карэкціровак і ўдакладненняў сярэднявечных даследчыкаў. Аб паспяховасці задумы сведчаць 8 перавыданняў пталамееўскай геаграфіі. Часцей сустракаюцца карты з апошняга выдання 1730 года. Усяго ў атласе было 27 карт Пталамея з індэксам геаграфічных назваў.
< Папярэдні | Наступны > |
---|