Эдвард Уэлс 1700 год. A NEW MAP of SARMATIA EUROPAEA
A NEW MAP of SARMATIA EUROPAEA PANNONIA and DACIA Shewing their Principal Divisions, People, Cities, Towns, Mountains &c. Dedicated to His Highness WILLIAM Duke of Gloucester.
Тэхніка: медзярыт
Картограф: Эдвард Уэлс
Гравёр: Behj. Cole
Год выдання: 1700, Оксфард
Памер аркуша: 54 х 41 см
Памер карты: 51 х 36.8 см
Атлас "A New Sett Of Mapps Of Ancient And Present Geography..." падрыхтаваны прафесарам матэматыкі і геаграфіі Эдвардам Уэлсам (Edward Wells, 1667−1727). У картушы − прысвячэнне англійскаму прынцу герцагу Глостэрскаму Вільяму, які быў на той час студэнтам Оксфардскага ўніверсітэта.
На карце на поўнач ад Палескай нізіны адзначана антычная народнасць неўры (NEURI), якая, па меркаванні даследчыкаў, пражывала на тэрыторыі Беларусі. Упершыню ўзгадаў пра неўраў старажытнагрэчаскі гісторык Герадот (484−425 да н.э.): ён называў неўраў чараўнікамі, здольнымі ператварацца на некалькі дзён у ваўкоў. Менавіта ў беларускай міфалогіі найбольш пашыраны ўяўленні пра ваўкалакаў. Лакалізаваць тыя чароўныя абшары дапамагаюць адзначаныя на карце Дняпро (Borysthenes), Заходняя Дзвіна (Rubo) і Нёман (Chronus).
< Папярэдні |
---|