Антыкварныя карты свету
Друкаваныя карты свету з'яўляюцца найбольш універсальным і запатрабаваным прадметам калекцыянавання. Попыт на гэтыя карты маецца не толькі з боку калекцыянераў, але і інвестараў, таму яны асабліва вылучаюцца высокім коштам. Найбольш аўтарытэтнай крыніцай для гэтага калекцыйнага сегменту з'яўляецца фундаментальны каталог карт свету ангельскага даследчыка Родні Шырлі (Shirley, Rodney W. The Mapping of the World: Early Printed World Maps 1472-1700. London, 1983). Запланавана паступовае развіццё гэтага надзвычай цікавага і ёмістага раздзела калекцыйных старадрукаў.
|