Себасцьян Мюнстар 1540 год. TYPUS ORBIS PTOL DESCRIPTVS
TYPUS ORBIS PTOL DESCRIPTVS
Тэхніка: дрэварыт
Выдавец: Sebastian Münster
Гады выдання: 1544-1628, Базель
Памер аркуша: каля 24 х 36 см (76, 92); 31 х 36 см (163)
Спасылка: SHIRLEY: 76; 92; 163
"Касмаграфія" ("Апісанне свету") Себасцьяна Мюнстара (1488–1552) друкавалася з 1544 года, вытрымала 46 перавыданняў на нямецкай, лацінскай, французскай, італьянскай, англійскай і чэшскай мовах і ўтрымлівала "экстракт" антычных і сярэднявечных ведаў па гісторыі, геаграфіі, астраноміі і інш. Перавыданні дапаўняліся новымі звесткамі і ілюстрацыямі, таму маюць паміж сабой значныя адрозненні. Апошні год выдання – 1650. У "Касмаграфіі" сустракаюцца чатыры важныя карты датычныя нашага рэгіёна, яны прыведзены ў адпаведных раздзелах. Шэраг выяў, датычных нашага края, прыведзены на наступнай старонцы.
< Папярэдні | Наступны > |
---|