Абрахам Артэліўс 1570 год. TYPUS ORBIS PTOL DESCRIPTUS
TYPUS ORBIS PTOL DESCRIPTUS
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Abraham Ortelius
Гравёр: Fransciscus Hogenbergus
Год выдання: 1570, Антверпен
Памер аркуша: 49,5 х 34 см
Спасылка: SHIRLEY: 122
Карта свету Абрахама Артэліўса (1527–1598) заснавана на карце Меркатара 1569 года, карце Гашталдзі 1561 і іншых крыніцах, выйшла ў атласе "Theatrum Orbis Terrarum" у 1570 годзе. На картах першага ўзору пасля 1579 года ў левым ніжнім куце адбітак мае след выпраўлення меднай плыты пасля пашкоджання. У 1586 годзе была надрукавана больш дакладная карта (Shirley: 153) з папярэднім дэкорам, у 1587 годзе – трэці варыянт (Shirley: 158), з удакладненнямі і новым дэкаратыўным упрыгожваннем у рэнесанснай манеры. Атлас зведаў шмат перавыданняў, апошняе датуецца 1612 годам. Прыведзены першы і трэці варыянты.
< Папярэдні | Наступны > |
---|