Герман Мол 1705 год
a. A NEW MAP OF THE WORLD ACCORDING TO WRIGHTS ALIAS MERCATORS PROJECTION&c
Drawn from the Newest and the most Exact Observations together with a view of the General and Coasting TRADE WINDS. MONSOONS or the Shifting TRADE WINDS
b. A New & Correct MAP of the WHOLE WORLD
Showing y Situation of its Principal Parts. Viz the Oceans, Kingdoms, Rivers, Capes, Ports, Mountains, Woods. Trade-Winds, Moonsoons, Variation of y Compass, Climats, &c.
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Herman Moll
Год выдання: 1705 (не датаваная), Лондан
Памер аркуша: каля 95 х 58 см
Адна з найбуйнейшых карт, якія былі калі-небудзь створаны для атласаў. Герман Мол (Herman Moll, 1654–1732) падрыхтаваў і выдаў яе ў 1705 годзе. Яго карты вылучаліся прывабнасцю і дакладнасцю, Герман Мол быў найбуйнешым англійскім картографам першай паловы 18 стагоддзя і меў вялікі аўтарытэт сярод сучаснікаў.
На прадстаўленых асобніках яшчэ часткова выяўлены Аўстралія і Новая Зеландыя; Паўночная Амерыка і поўнач Еўразійскага кантынента таксама выяўлены досыць умоўна. Каліфорнію мы бачым на яго картах выспай. Паказаны шматлікія марскія плыні і вятры, якія мелі значэнне для гандлёвых маршрутаў.
На другім варыянце (1719 год) у картушы выгравіраваны Майсей, што атрымлівае запаветы, на пярэднім плане – алегарычныя выявы чатырох кантынентаў.
Прысутнічае этнонім Lithuania, падпісаныя рэкі Дзвіна і Дняпро, на другім варыянце з'яўляюцца гарады Мінск (Minski), Вільня (Wilna), Горадня (Grodno), Берасце (Brestz), сетка рэк узбагачаецца Бярэзінай і Прыпяццю.
< Папярэдні | Наступны > |
---|