Горадня 1638 год. Grodna in Lieflandt
Grodna. in Lieflandt.
Тэхніка: медзярыт
Аўтары: E.Kieser, D.Meisner 1623–1631
Гравёр: E.Kieser
Год выдання: 1638, Франкфурт-на-Майне
Памер аркуша: 14 х 7.5 см
Кошт: >200€
Выява выходзіла ў кнізе "THESAURUS PHILO-POLITICUS...". Натхняльнікам праекта і аўтарам вершаваных афарызмаў, што мы бачым на кожнай з гравюр, быў нямецкі паэт Даніэль Міснер (1585–1625). Кніга выдавалася па частках з 1623 па 1631 год. Усяго аўтары выдалі каля 830 відаў гарадоў, крыніцамі для іх спрошчаных выяў былі выданні Хогенберга, Мюнстара і іншых аўтараў, некаторыя віды былі падрыхтаваны з асобных прынтаў.
Пасля 1631 года медныя плыты былі выкуплены Полем Фюрстам, які ў 1637–1638 гады здзейсніў выданне "Sciographia Cosmica". Перавыданне складалася з васьмі частак (А-Н), па сто выяў ў кожнай. Гэтая нумарацыя была дадаткова выгравіравана на кожнай плыце, у нашым выпадку В84. З лацінскае мовы афарызм "Longinqvitas redargui non potest" можна перакласці як "Далёкае цяжка аспрэчыць". Перавыданне кнігі было ў 1678 годзе, а таксама з пэўнымі зменамі ў 1700 годзе.
< Папярэдні | Наступны > |
---|