Падпіска на навіны
Майстар-клас па картаграфічнай каліграфіі
У Мінску адбыўся каліграфічны майстар-клас Алексія Чэкаля аб гуманістычных курсівах паводле падручніка Герарда Меркатара "СВЕТЫ МЕРКАТАРА, ці КАРТАГРАФІЧНАЯ КАЛІГРАФІЯ".
Вядомы каліграф Алексій Чэкаль правёў у Мінску двухдзённы майстар-клас па гуманістычных курсівах. У аснову майстар-класа (лекцыйнай і практычнай частак) леглі даследаванні Алексія: па меры падарожжаў і працы майстар пастаянна вывучае самые найстарэйшыя бібліятэкі. Цяпер Алексій заканчвае пераклад падручніка Герарда Меркатара па каліграфіі "Literarum latinarus, quas Italicas, cursoriasque vocat, scribendarum ratio" (1540), назапашаны досвед і веды ў гэтай вобласці леглі ў аснову майстар-класа.
Асноўная мэтавая аўдыторыя інтэнсіву – гэта практыкуючыя дызайнеры, што працуюць у сферы дызайну фірмовых стыляў і ўпакоўкі.
Для нас падзея цікавая нададзенай увагай візуальным прыёмам аздаблення карт другой паловы 16 стагоддзя. Мастацтву і дэкарыраванню карт прысвечана шмат публікацый, а вось шрыфтавая кампазіцыя ў аздабленні карт з'яўляецца больш вузкай тэмай.
Каліграфічны майстар-клас у Мінску – вялікая рэдкасць, а заснаваны на прыкладах залатога часу картаграфіі – увогуле падзея ўнікальная. Вынікам майстар-класа стала стварэнне кожным удзельнікам уласнай карты з распрацаванымі каліграфічнымі надпісамі.