Міхал Крычэўскі (? – 1649) [Th.Eu.]
MICHAEL KRZYCZEWSKI Nobilis Litvanus...
Міхал Станіслаў Крычэўскі (? – 1649) – казацкі гетман.
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Merian
Год выдання: 1695(?), Франкфурт-на-Майне
Памер аркуша: 19.5 х 35 см
Памер выявы: 11 х 14 см
Міхал Крычэўскі паходзіў з сям'і шляхціча-каталіка. Удзельнічаў у складзе войск Рэчы Паспалітай у Бітве пад Жоўтымі Водамі, дзе патрапіў у палон да татар. Б.Хмяльніцкі выкупіў яго, і Крычэўскі перайшоў на яго бок. У 1649 годзе ўжо наказным гетманам выправіўся на землі Літвы, у Лоеўскай бітве казацкае войска было разбіта, сам Міхал Крычэўскі быў цяжка паранены, патрапіў у палон і памёр.
Партрэт паходзіць з шостага тома хронікі "Theatrum Europaeum". Храналагічны перыяд тома ахоплівае 1647–1651 гады, на якія выпала паўстанне Хмяльніцкага.
< Папярэдні |
---|