Падобныя матэрыялы
1790-я: Генрых Валуа (1551–1589)
Henry III Roi de France, et de Pologne.
Генрых Валуа (1551–1589) - кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі (1574), з 1575 года кароль Францыі
Тэхніка: гравюра на метале
Выдавец: F.Bonneville
Год выдання: да 1795, Парыж
Памер аркуша: 14 х 22 см
Памер выявы: 10.2 х 15 см
Генрых Валуа быў абраны каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім пасля смерці апошняга з Ягелонаў Жыгімонта ІІ Аўгуста. У 1574 годзе ў Генрыха Валуа з'явілася магчымасць атрымаць французскую карону, і ён фактычна збег у Францыю, дзе яго абралі каралём пад імем Генрыха III.
< Папярэдні | Наступны > |
---|
катэгорыя: Асоба