Падпіска на навіны

"Невядомы Менск. Гісторыя знікнення" Сяргей Абламейка
BY | EN
Кніга напісаная пераважна навуковай мовай, мае выразны характар гістарычнага даследавання і безумоўна з'яўляецца важнай крыніца па тэме. Храналагічна кніга ахоплівае перыяд ад 1917 па 1941 год. У гэты перыяд адбывалася супрацьстаянне беларускіх нацыянальных сіл з камуністычнай уладай у БССР, якое скончылася разгромам усіх беларусацэнтрычных праектаў, у тым ліку і тых, што мелі на мэце захаванне помнікаў старажытнасці. Фактычна з 1920-х гадоў пачалі распрацоўвацца планы па перабудове Менска, без асаблівай увагі да старадаўняй соцыятапаграфічнай структуры горада, якая склалася ў папярэднія стагоддзі. Першыя зносы ў Старым горадзе пачаліся яшчэ ў 1920-х гадах, а асаблівай актыўнасці яны дасягнулі ў 1960-70-я гады.
Выхад другой часткі чакаецца ў пачатку восені.
Кнігу таксама можна атрымаць у электронным фармаце >>