Падобныя матэрыялы
Магілёў 18 ст. Prospect der Stadt Mohilow.
Prospect der Stadt Mohilow.
Тэхніка: літаграфія
Год выдання: 1880-я
Памер аркуша: 29 х 19.5 см
Выява ёсць літаграфічнай копіяй з арыгінальнага медзярыту, выкананай ў 1880-я гады, знізу дадазены тэкст на нямецкай мове: Выгляд Магілёва. Факсіміле выканана з медзярыту 18 стагоддзя.
Арыгінальная гравюра падобна на гравюры, якія выдаваў Георг Бадэнер. Суаднесці выяўленыя на гравюры пабудовы з рэальнымі досыць складана, магчыма, што, як і ў выпадку з гравюрай Горадні (?) 1709 года, аўтару з-за адсутнасці крыніц прыйшлося прыбегчы да абстрактнага малюнку альбо да запазычання нейкіх іншых выяў. Калі ў ранейшыя часы падобныя прыёмы былі распаўсюджаны, то для 18 стагоддзя гэтая з'ява выглядае як памылка.
Таксама звяртае ўвагу некаторае люстраное падабенства замкаў (і панарамы горада таксама) на гэтай гравюры з выявай на гравюры Гародні Бадэнэра.
Характар падабенства гравюр дазваляе прапанаваць версію, што абедзве выявы маглі быць супрацьлеглымі відамі пакуль невядомага, але сапраўднага горада. Спадзяемся, з часам гэты горад будзе ідэнтыфікаваны.
< Папярэдні | Наступны > |
---|