Артыкулы па гісторыі картаграфіі

Артыкулы па гісторыі картаграфіі

Карта Беларускай Народнай Рэспублікі 1919 года Мітрафана Доўнар-Запольскага

Карта БНР, 1918 год

Блізіцца 100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Абавязковай для існавання любой незалежнай краіны з'яўляецца дакладна акрэсленая тэрыторыя, то бок афіцыйная карта з дзяржаўнымі межамі. "Карта Беларускай Народнай Рэспублікі" была складзена і выдадзена ў вельмі сціслыя тэрміны ў надзвычайных умовах; і хоць работа па дэмаркацыі з суседнімі краінамі не была скончана, карта дэкларавала дзяржаўніцкія памкненні беларусаў у сваіх этнічных межах і паўплывала на далейшае фарміраванне тэрытарыяльнага складу.


 

120 год з дня нараджэння Эмерыка Гутэн-Чапскага

Скарбчык, Станькава
 
Эмерык Гутэн-Чапскі малодшы – дыпламат, грамадскі дзяяч, а таксама вядомы калекцыянер, нарадзіўся 21 жніўня 1897 года ў Станькава пад Менскам. Сёлета спаўняецца 120 год з яго нараджэння.
На падставе яго буйной картаграфічнай калекцыі быў падрыхтаваны аўтарытэтны "Katalog dawnych map Rzeczpospolitej..." з грунтоўным апісаннем і багатай колькасцю рэпрадукцый.
 
 

 

Тэрыторыя сучаснай Беларусі на карце Ідрысі (1154 г.)

Tabula Rogeriana
 
Карта свету арабскага географа Ал-Ідрысі вядомая пад назвай Charta альбо Tabula Rogeriana была скончана ў 1154 годзе і наступныя тры стагоддзі заставалася найбольш дакладнай картай свету. Карта суправаджалася апісаннем кожнай з сямідзесяці секцый, на якія падзелена карта. Да нашага часу праца дайшла ў дзесяці рукапісах 14–16 стагоддзяў, восем з іх утрымліваюць карты.
 
 

 

Атлас Кленке (Klencke Atlas). Апошняе выданне карты ВКЛ 1613 года Вільяма Блаў

Атлас Кленке (Klencke Atlas). Апошняе выданне карты ВКЛ 1613 года
Атлас Кленке (Klencke Atlas) – унікальны і ўжо добра вядомы геаграфічны атлас 17 стагоддзя. З пачатку 2000-х гадоў атлас шырока экспануецца; доўгі час і па 2012 год атлас лічыўся самым вялікім у свеце. У 2017 годзе быў алічбаваны і выкладзены ў адкрыты доступ, а сацыяльныя сеткі актыўна распаўсюджвалі відэа алічбоўкі "самай вялікай кнігі ў свеце". У атласе 41 карта, сярод якіх ёсць карта Вялікага Княства Літоўскага 1613 года, і гэта, верагодна, апошні асобнік "радзівілаўкі" Блаў.
 

 

Беларусь на Эбсторфскай карце ХІІІ ст.

Эбсторфская карта
 
Эбсторфская карта – выдатны помнік сярэднявечнай картаграфіі. Пасля карты арабскага картографа Ідрысі (1154 г.) – наступная з вядомых еўрапейскіх карт, на якой, хоць і са значнымі скажэннямі, адлюстраваная не нейкая абсалютна фантастычная краіна, а рэальная тэрыторыя, якая цяпер уваходзіць у склад Беларусі.
 

 


 

Себасцьян Мюнстар. Сярэднявечная энцыклапедыя Сусвету

Sebastian MÜNSTER

 Себасцьян Мюнстар – нямецкі гуманіст-касмограф, як і большасць тагачасных вучоных, меў шырокія веды і цікавасці. Яго ўнёсак у развіццё картаграфічнай справы цяжка пераацаніць. Узнікае пытанне: як чалавек, фактычна, пражываючы ў адным месцы, мог складаць новыя карты ўсяго Сусвету? І які вобраз аб беларускіх абшарах мог скласціся ў еўрапейскіх мысляроў позняга сярэднявечча?

 


 

Джавані Андрэа Вавасорэ і венецыянская школа картаграфіі

Giovanni Andrea Vavassore

 Джавані Андрэа Вавасорэ, званы Ваданьіна, – венецыянскі гравёр па дрэве і выдавец. Як рэзчык адметны ўласным стылем і значнасцю выкананых работ: гэта віды гарадоў Канстанцінопаля і Венецыі, карта свету паводле Сільвануса, карта вядомага свету паводле Вопеля, першая марская карта, карта Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Адбіткі захаваліся ў адзінкавых асобніках.

 


 

Крыштоф Арцішэўскі. General Leutenant in Brasilien

Крыштоф Арцішэўскі.

Работа над чарговым матэрыялам па іканаграфіі ў які ўжо раз збочыла ў нетаптаныя абшары нашай соннай мінуўшчыны. На гэты раз за звычайным партрэтам, што перыядычна трапляецца на картаграфічных сэйлах, раскрыўся адметны вобраз чалавека, лёс якога быў надзіва яскравы. Гаворка йдзе пра выяву нейкага пана Крыштофа Арцішэўскага з таямнічым подпісам General Leutenant in Brasilien з "Theatrum Europaeum".

 


 

"Афіцына Блавіяна": з сярэднявечча – у новы час

Willem Janszoon Blaeu

 Вільям Янсон Блаў (Willem Janszoon Blaeu, 1571–1638) картограф галандскай Ост-Індскай кампаніі і заснавальнік знакамітай выдавецкай фірмы "Афіцына Блавіяна". Фірма была самым буйным друкарскім прадпрыемствам Еўропы, асноўным кірункам дзейнасці "Блавіяны" з'яўлялася картаграфія.

 
 

 

Інвентар спецыяльных пазнак на гравюры

Пазнакі на гравюры

На аркушы гравюры, як правіла, прысутнічаюць тыя ці іншыя спецыяльныя надпісы, звычайна скарочаныя і на лацінскай мове, якія могуць указваць імёны мастака, гравёра, друкара, выдаўца альбо назву выдавецтва і іншыя звесткі. Ведаючы тлумачэнне гэтых спецыяльных пазнак, можна высветліць акалічнасці выдання і правесці атрыбуцыю гравюры.

 

 

ГІСТОРЫЯ ГРАВЮРЫ. Літаграфія, геліагравюра

Гісторыя літаграфіі

Літаграфія пераважала над іншымі тэхнікамі друку ўсё ХІХ стагоддзе. Асаблівая зручнасць літаграфіі палягала ў тым, што мастаку не трэба было асвойваць спецыфічныя навыкі гравёра, дастаткова было ўмець маляваць. У пачатку ХХ стагоддзя, калі з развіццём тэхналогій працэс друку ілюстрацый стаў поўнасцю механічным, усе старыя тэхнікі з новай цікавасцю былі падхоплены мастакамі.

 

 

ГІСТОРЫЯ ГРАВЮРЫ. Гравюра разцом, афорт

Гісторыя гравюры, медзярыт, афорт, разцовая гравюраГравюра з металічнай формы была лагічным працягам развіцця друкарскіх тэхнік, ад канца XVІ да пачатку XIХ стагоддзя пераважная большасць кніжных ілюстрацый, геаграфічных карт, гравюр друкавалася з металу. У гэтым артыкуле вы даведаецеся пра некаторыя знешнія адрозненні афорта і разцовай гравюры ад іншых тэхнік.
 
 

 

ГІСТОРЫЯ ГРАВЮРЫ. Дрэварыт

Гісторыя гравюры дрэварыт тарцовая гравюра ксілаграфія
Распачынаем серыю матэрыялаў, з якіх вы дазнаецеся, як лёгка адрозніць найбольш распаўсюджаныя тэхнікі мастацкага і рэпрадукцыйнага друку.
Для гэтага мы закранем некаторыя гістарычныя і функцыянальныя аспекты, павярхоўна дадамо тэрміналогіі і класіфікацыі, аздобім гэта ўсё нагляднымі прыкладамі і ў выніку авалодаем двума простымі і дзейснымі прыёмамі: "куды глядзець?" і "што там бачыць?".