Калекцыя > Альбом > А.Гротгер (1837-1867) > Пушча. Артур Гротгер
Пушча. Артур Гротгер
PUSZCZA.
Цыкл Lituania створаны на працягу 1864–1866 гадоў, складаецца з шасці аркушаў і захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве. Арыгіналы выкананы на цёмна-жоўтых кардонах вугалем і белым алоўкам.
Цыкл прысвечаны падзеям паўстання 1863–1864 гадоў на землях Літвы і Беларусі. Вобразы і дзеі цыклу абмежаваны ўва многім польскім патрыятычна-рэлігійным настроем. Мастак планаваў трэцюю серыю, прысвечаную паўстанню на ўкраінскіх землях з назвай Roxolania (Rus), але заўчасная смерць сарвала гэтыя планы. На выяве здань у выглядзе смерці з касой.
Выдавецтва: H.Altenberg
Год выдання: 1911, Львоў
Памер выявы: 19 x 25 см
< Папярэдні | Наступны > |
---|
катэгорыя: Артур Гротгер (1837–1867)