Калекцыя > Літоўскае і Беларускае Палессе Адама Кіркора
Літоўскае і Беларускае Палессе Адама Кіркора
Папулярнае 19-томнае выданне "Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении" было падрыхтаванае выдаўцом і кнігагандляром Вольфам Маўрыкіем Осіпавічам. Прысвечаны былым землям Вялікага Княства Літоўскага трэці том выйшаў у 1882 годзе і складаўся з дзвюх частак: "Літоўскае Палессе" і "Беларускае Палессе". Большасць нарысаў напісаныя беларускім этнографам і гісторыкам Адамам Ганорыем Кіркорам (1818–1886).
|