Карты ВКЛ. Вялікае Княства Літоўскае на старадаўніх картах
Карты Вялікага Княства Літоўскага займаюць асаблівае месца ў гісторыі беларускай картаграфіі. Можна вызначыць некалькі этапаў картаграфавання земляў ВКЛ. Пачатак новай картаграфіі, якая пераглядала класічныя пталемееўскія каноны і сярэднявечныя mappae mundi быў пакладзены яшчэ ў сярэдзіне 15 стагоддзя, гэта розныя тыпы карты Мікалая Кузанскага, карты Бернарда Вапоўскага. Другі этап можна азначыць, як "батарыянская эпоха" - упершыню пільны погляд картографа звярнуўся да паўночна-ўсходніх "рускіх" абшараў ВКЛ, на якіх разгарнулася Інфлянцкая вайна (1558-1582), і з гэтых часоў пачынае свой адлік гісторыя вайсковай картаграфіі. У 1603 годзе была скончана праца па падрыхтоўцы новай буйнамаштабнай карты ВКЛ. Радзівілаўская карта ВКЛ, бліскучы помнік усходнееўрапейскай картаграфіі, у разы перасягала ўсё, што было зроблена да гэтага, кіраваліся ёй наступныя амаль 170 год, што выявілася ў шматлікіх спрошчаных перавыданнях. І толькі пра праўленні Станіслава Панятоўскага адбыліся істотныя зрухі ў картаграфічнай справе."Станіславаўская эпоха" адзначана удакладненай карта ВКЛ пач.1770-х гадоў Яна Няпрэцкага, выданнямі Джавані Антоніа Рыцы-Дзаноні.
|