Барталамей Лювэрнь. Па слядох Напалеона Банапарта
Барталамей Лювэрнь (Barthélemy Lauvergne, 1805–1871), французскі мастак і мараплавец. У 1839 годзе далучыўся да навуковай паўночнаатлантычнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам французcкага асветніка натураліста Жазэфа Поля Гемара (1796–1858). Падчас свайго падарожжа Лювэрнь зрабіў шэраг малюнкаў, па якіх былі надрукаваны 100 літаграфій пры ўдзеле самога мастака. Друкаваліся літаграфіі ў майстэрні Жазэфа Лемерсье ў Парыжы, дарэчы, у той жа майстэрні друкаваліся літаграфіі для Віленскага альбома Яна Вільчынскага. Выдаўцом альбома пазначаны A.Bertrand. Віды Мінска, Вільні і іншых мясцін унікальныя па якасці выканання і з'яўляюцца неацэннымі дакументамі па вывучэнні нашай гісторыі і культуры, маюць высокае мастацкае значэнне.
|