Артур Гротгер. Паўстанне 1863–1864 гадоў у Польшчы і Літве
Артур Гротгер (Artur Grottger, 1837–1867) – выдатны польскі мастак-рамантык. Нарадзіўся ва ўкраінскім мястэчку Атыневічы, што было ў складзе Аўстрыйскай імперыі і знаходзілася за 50 вёрстаў ад Львова. Першыя ўрокі малявання Артур Гротгер атрымаў ад свайго бацькі – Яна Іосіфа. Затым былі школа мастацтваў у Кракаве і Венская мастацкая акадэмія. У Вене мастак правёў большую частку свайго творчага жыцця, з 1854 да 1865 г. Велічныя і непераўзыдзеныя Цыклы, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гг., былі створаны ў цяжкія для мастака часы. Ён быў вымушаны ў 1865 г. пакінуць Вену праз абвінавачванні ў рэвалюцыйнай дзейнасці, да таго ж імператар Франц Іосіф пазбавіў яго стыпендыі. Мастак пераязджаў па Галіцыі з месца на месца і маляваў партрэты, каб зарабіць на існаванне. Артур Гротгер пражыў кароткае жыццё: ва ўзросце 30 год яго сэрца спынілася. Быў пахаваны на Лычакаўскіх могілках у Львове. Яго патрыятычныя работы шматразова перавыдаваліся. Прапануем да агляду выявы трох цыклаў з пяці: Польшча; Літва; Вайна, альбо Даліна слёз з львоўскага альбома Альтэнберга 1911 года. У гэтым выданні ўпершыню быў надрукаваны рэдкі аркуш Алегорыя вайны да цыклу Wojna, які часцяком нават не ўзгадваецца. Польшча, Артур Гротгер – Polonia, Artur Grottger
Літва, Артур Гротгер – Lituania, Artur Grottger
Вайна, Артур Гротгер – Wojna, Artur Grottger
|