Матэрыялы па гісторыі картаграфіі


Матэрыялы па гісторыі картаграфіі

Карта Вінланда. Падробка сусветнай гісторыі

Карта Вінланда. Падробка сусветнай гісторыі

Не заўжды падробкі карт ствараюць дзеля лёгкіх грошай. Часам за імі стаяць значна больш амбіцыйныя задумы - напрыклад, перапісаць гісторыю геаграфічных адкрыццяў і даказаць, што еўрапейцы ведалі пра існаванне Новага свету задоўга да Калумба.
Менавіта такую гісторыю расказвае карта Вінланда - адна з самых вядомых і дарагіх картаграфічных падробак XX стагоддзя. >>
 

 

Што ААН хоча выправіць на мапе свету, і як гэта адаб’ецца на Беларусі?

 

Што ААН хоча выправіць на мапе свету, і як гэта адаб’ецца на Беларусі
Галоўная мэта «Правільнай мапы» (або Equal Earth projection) – паказаць афрыканскі кантынент у яго праўдзівым памеры. Але прагаласаваўшы за праекцыю, атрымалі новую карту свету, таму навіна будзе «тлець» далей. 
Паспрабавалі разабрацца з магчымымі наступствамі «перагляду» мапы свету згодна з рэзалюцыяй ААН Correct the Map. >>
 

 

План Мінска Тадэвуша Корзуна з др. пал. XVIII ст. як крыніца даследавання гістарычнай тапаграфіі горада

План горада Мінска з другой паловы XVIII стагоддзя
Тадэвуш Корзун – аўтар плана Мінска XVIII стагоддзя, важнай крыніцы для даследавання гістарычнай тапаграфіі горада. У артыкуле разглядаецца план у дзвюх версіях – 1934 і 1936 гадоў, – а таксама яго значэнне для рэканструкцыі гарадской прасторы.
План супастаўляецца з іншымі гістарычнымі крыніцамі, што дазваляе ацаніць яго інфармацыйную і гістарычную каштоўнасць >>
 

 

1525+500: Bibliography

1525+500 logo

Зводны бібліяграфічны спіс праекта 1525+500. >>











 

Генеральная карта Магілёўскай губерніі 1770-я г.

Генеральная карта Могилевской губернии, 1770
Мапа як інструмент падпарадкавання.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год), на значнай частцы тэрыторыі, якія адышлі да Расійскай імперыі, была ўтворана Магілёўская губерня (1777 год). Акурат у той час паўстае шмат картаграфічных матэрыялаў па "новадалучаных" тэрыторыях, гарадах і мястэчках...  >>

 

Усмешка Герберштэйна, або Колькі гадоў Смайліку?

smiley

Аўтар наглядна паказвае, што знакаміты сімвал лічбавай эпохі эматыкон :) на некалькі стагоддзяў старэйшы, чым лічылася да гэтага часу. У артыкуле разгледжаны прыклады яго выкарыстання па прамым прызначэнні Сігізмундам Герберштэйнам у лацінскіх выданнях трактата Rerum Moscoviticarum Commentarii , пачынаючы з 1551 года. Нараджэнне смайліка непасрэдна звязана з маскоўскім тлумачом Дзiмiтрыем, які стаў вядомы пад імем Дзмітрый Герасімаў, і яго паездкай у Рым у 1525 годзе. >>


 

1525+500

1525+500 logo



У сувязі з надыходзячым 500-годдзем паездкі ў Рым тлумача Дзімітрыя аўтар анансуе Праект 1525+500, мэта якога — правесці размежаванне паміж гістарычнымі фактамі з аднаго боку і напластавання выпадковых памылак, звыклых скажэнняў і наўмысных фальсіфікацый — з другога. >>
 





 

Дзённік падарожжаў Філіпа Хайнхофера 1617 года

Filipa Hainhofera dziennik podróży zawierający obrazki z Frankonii, Saksonii..., 1617
Дзённік падарожжаў Філіпа Хайнхофера 1617 года, які ўтрымліваў звесткі з Саксоніі, Франконіі, Памор'я, і Маркграфства Бранденбург.
Філіп Хайнхофер (1578 - 1647) быў дыпламатам і арт-дылерам з Аўгсбургу. Але перадусім калекцыянерам, самым сапраўдным, які не пераставаў здзіўляцца любым праявам жыцця...  >>

 

Skarby Kartografii - польскае выданне па гісторыі картаграфіі

Skarby kartografii
Прыгожае ілюстраванае выданне, напісанае па класічнай схеме: ад старажытнасці да сучаснасці. З мінусаў - здаецца, тэксту магло быць болей; магло быць болей рэдкіх і важных мап, напрыклад, такіх, як мапы Вапоўскага (прысутнічае толькі дробны фрагмент), мапы Еўропы Меркатара (1554 або 1572), уласныя мапы Рэчы Паспалітай, створаныя ў др. пал. 18 ст.  >>

 

Frames that Speak - картушы на старых мапах

Frames that Speak - Cartouches on Earlu Modern Maps
Старыя карты добра пацвярджаюць чыёсьці мудрае выказванне, што для большасці людзей Сярэднявечча закончылася толькі ў сярэдзіне ХХ ст.
Якраз картушам і іх метафарычнай мове прысвечана чарговая кніга вядомага ва ўсім свеце даследчыка картаграфіі Чэта Ван Дазэра "Frames that Speak - Cartouches on Earlu Modern Maps"  >>