Падобныя матэрыялы
Мінск 1840 год. Плошча Свабоды
VUE DE LA GRANDE PLACE DE MINSK.
le 16 Février 1840.
Lithuanie.
Тэхніка: літаграфія
Выдавец: J.Lemercier, A.Bertrand
Мастак: B.Lauvergne
Друкар: Sabatier
Год выдання: 1852, Парыж
Памер аркуша: 54 х 34 см
Кошт: >500€
Адразу дзве літаграфіі Б.Лювэрнь прысвяціў Мінску, на той час губернскаму гораду ў Паўночна-Заходнім краі. Адна з іх – літаграфічная выява Плошчы Свабоды, якая на той час звалася Верхнім рынкам. На літаграфіі яе пазначылі як Вялікую Плошчу.
Менавіта ў гэты час Мінск пачаў станавіцца культурным цэнтрам беларускай зямлі. Па яго вуліцах крочылі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Ян Дамель, Валенці Ваньковіч, Станіслаў Манюшка – паэты, музыкі, мастакі, якія заклалі падмурак новай беларускай ідэнтычнасці.
Якраз у 1840-я гады ў Мінску была заснавана літаграфская майстэрня Фалька. Вядома, што ў майстэрні друкавалася карта Мінскай губерніі, напэўна, выдавалася і мастацкая літаграфія.
Трэба заўважыць, што звычайная літаграфія 19 стагоддзя такога памеру каштуе ў разы танней, але літаграфіі Барталамея Лювэрня досыць вядомыя, маюць высокі мастацкі ўзровень, таму стабільна карыстаюцца попытам у калекцыянераў.
Наступны > |
---|