Лагойск. Уласнасць Тышкевічаў
спампаваць [8.3 MB] Са збору С.Пархомчыка
ŁOHOJSK
(G.Mińska)
Miasteczko znane od r 1128. – W 1505 Tatarzy zniszczyli tutejszy zamek i synów Symona Ks.Czartoryskiego w jasyr zabrali. – Wasyl Tyszkiewicz Wojewoda Podlaski pojał Alexandrę Czartoryska córkę Symona. – Od tej pory Łohojsk staje się dziedzictwem Tyszkiewiczów potwierdzonem dla domu tego przywilejem Zygmunta I r 1528. Po zburzeniu zamku przez Szwedów r 1706. Hr.Stanisław Tyszkiewicz na zamczysku Klasztor Bazyljanów fundował. – Dzis wlasność Hr.Oskara syna Hr.Konstantego archeologa i pisarza.
Мястэчка вядома з 1128 года. У 1505 годзе татары знішчылі тутэйшы замак і забралі ў палон сыноў князя Сямёна Чартарыйскага. Ваявода падляскі Васіль Тышкевіч узяў за жонку Аляксандру Чартарыйскую, дачку Сямёна. Ад гэтага часу Лагойск стаў уладаннем Тышкевічаў, зацверджаным для гэтага роду прывілеем Жыгімонта І ад 1528 года. Пасля разбурэння замка ў 1706 годзе шведамі граф Станіслаў Тышкевіч на замчышчы пабудаваў кляштар базыльянаў. Сёння – уласнасць графа Оскара, сына графа Канстанціна, археолага і пісьменніка.
Тэхніка: літаграфія
Выдавец: Maksymilian Fajans
Друкар: Alojzy Misierowicz
Год выдання: 1870-я, Варшава
Памер выявы: 28.7 x 19.8 см
Памер аркуша: 43.6 х 30 см
Серыя IV, №130
< Папярэдні | Наступны > |
---|