Падобныя матэрыялы
Аблога Церабоўлі 1675 год
Le Siege et delivrance du Chateau TREMBLOA, par Jean Sobieski, General en Chef des Polonois, ensuite Roi de Pologne, sous le nom de Jean III
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Pieter van der Aa
Мастак: Francois Grata
Гравер: Rom. de Hooge
Год выдання: 1729, Лейдэн
Памер выявы: 36 х 28 см
Гравюра была ўключана ў 16 том фундаментальнага выдання "La Galerie agreable du monde...Cette partie comprend le Danemarc, Norvegue, Suede" галандскага выдаўца Пітэра Ван дэр Аа (1659–1733).
На гравюры адлюстравана гераічная абарона церабоўлінскага замка ўвосені 1675 года пад час вайны Рэчы Паспалітай з Турцыяй 1672–1676 гадоў. Невялікі гарнізон супрацьстаяў 10-тысячнай турэцкай арміі. І калі ўжо не хапала рыштунку і правіянту, замкавыя сцены займелі праломы ад безупынных абстрэлаў – камендант фартэцыі Ян-Самуэль Хшаноўскі страціў надзею і прыняў рашэнне здаць замак. Але яго жонка Ганна Дарота сваёй мужнасцю і ўдзелам у абароне замка натхніла рыцараў і гараджан на працяг абароны. Замак вытрымаў аблогу. Турэцкае войска адышло за Днестр у Малдаўскае княства.
Image from Brown Digital Repository
< Папярэдні |
---|