Лінарыт 6. Нябесныя бегі, 1931 год
Лін.6.
Раскрой сонцавага ядра: aa-gg, – як абалоніста-цэнтрамассавага і d-e-f, – як абалоніста-цэнтрапарожнага, – судзячы па занадтаваму збліжэньню да паверхні сонца камэты 1882 году, a – светачная паверхня; b – круг абрубу цэнтрацяжнай дзейнасьці сонцавага ядра калі-б такая была агульна поўнамассавай; c – круг збліжэньня камэты 1882 г. – нарушыўшай адкідальную свойскасць кругу b; d – агба; e – сугба і f – дуплявая сфэра прыцягу, – агульнай тоўстамассавай абалоні цэнтрапарожнага ядра; g – цэнтрацелае ядро з высокаадлегаючай над ейнай паверхняю сьветатачывай абалоньню Сонца, калі-б апошняе небыло-б цэнтрапарожным.
I – лінія надпаверхнянай цэнтрацяжнай дзейнасьці сонцавага ядра.
II – лінія паверхні сьветатачывай абалоні сонца.
III – лінія - суточня ўзаемацяжнасьці агбы і сугбы тоўшчы - массавай абалоні складаючай сабою цэнтрапарожную глобу Сонца, - калі-б апошняе аказалася-б у запраўднасьці цэнтрапарожным.
IV – лінія сугбавой дуплявой паверхні.
V – лінія абрубу дуплявой сфэры прыцягу сугбы.
VI – радзіус дупля.
VII – радзіус нейтральнага, безпрыцяжнага цэнтру дуплявога прастору.
VIII – лінія паверхні цэнтральнага ядра сонца, – калі-б апошняе аказалася-б абалоністым але не цэнтрапарожным, а падобна сатурнавым, абалоністага паходжаньня, абручам, – з суцэльнамасавым ядром Сатурна ў сваім цэнтры.
Тэхніка: лінарыт
Мастак: Язэп Драздовіч
Год выдання: 1931, Вільня
Памер выявы: 13 x 19.2 см
< Папярэдні | Наступны > |
---|