Стафан Чарнецкі 1656 год
STEFANO CZARNECKI traversa il canale marittimo perseguitando gli Svedesi
Тэхніка: медзярыт
Мастак: Leski
Гравер: Corsi
Выдавец: B.Zaydler
Год выдання: 1831, Венецыя
Памер выявы: 14.6 х 10.6 см
Памер аркуша: 22.8 х 14.8 см
Гравюра выходзіла ў багата ілюстраванай кнізе "Storia della Polonia" польскага гісторыка Бернарда Зайдлера (Bernard Zaydler, 1799–1855). У перспектыве будзе створаны асобны раздзел па графічным матэрыяле кнігі.
Сюжэт гравюры нагадвае бітву пад Варкай, што адбылася ў 1656 годзе, першую пераможную бітву каронных войскаў са шведамі падчас Патопу, але з-за абагульненай назвы і недакладнасці гістарычных дэталяў можна казаць, што выява ілюструе пачатак пераможных дзеянняў па вызваленні Польшчы пад кіраўніцтвам Стафана Чарнецкага (1599–1665).
< Папярэдні | Наступны > |
---|