Падобныя матэрыялы
Аблога Ляхавічаў 1660 год
Ad Maiorem Dei gloriam et Virginis Deiparae honorem.
Demonstratio uera Arcis et Fortalitij LACHOWICZE nuncupati, in Prouincia Magni Ducatus Lithuaniae Nouogrodensi et celeberrimae obsidionis, quam singulari beneficio Dei et protectionae Deiparae a die 23 mart. ad 28 Jun. egregia virtute et heroica industria Generosi Stanisl. Mich. Judycki Tribuni Rzecycen Gubernatoris sui sustinuit donec in peruigilio Principu Aplorum Paulus Ioannes Sapieha Comes in Bychow, Dnus. in Lachowicze Palat Vilnen... Anno Christi M.D.C.LX
Тэхніка: медзярыт
Год выдання: Вільня, 1680-я (?)
Памер выявы: 56 х 43 см
Памер аркуша: 62.5 х 56 см
Абставіны і месца стварэння гравюры дакладна не вядомыя. Таксама не вядома, ці была ўключана гравюра ў нейкае тыражнае выданне. На асобніку, што захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы, з адваротнага боку наклеены партрэт караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Сабескага, датаваны 1680-м годам і выкананы Аляксандрам Тарасевічам у Вільні (Alex. Tarasewisz, ? – 1730). Адметная наяўнасць з адвароту палоскі паперы для пераплёту альбо ўклейкі ў кнігу. На самой гравюры выходныя звесткі адсутнічаюць, па тэхнічных прыёмах яна мае некаторае падабенства з партрэтам, але звычайна ўсе гравюры Тарасевіча падпісаныя, да таго ж Ян Сабескі не мае дачынення да тых падзей. Яшчэ адзін асобнік медзярыту паходзіць са збораў Чартарыйскіх, захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве (nr.inw. 6945).
На гравюры выяўлена аблога Ляхавіч рускай арміяй Хаванскага і Бітва пад Полонкай 28 чэрвеня 1660 года. У правым куце выгравіраваны герб Сапегаў "Ліс". Пад Палонкай маскоўскае войска было разбіта аб'яднаным войскам ВКЛ і Кароны польскай на чале з гетманам Паўлам Янам Сапегам і ваяводам Стафанам Чарнецкім, амаль паўгадовая аблога Ляхавіч была знята. Перамога паспрыяла далейшаму хуткаму вызваленню земляў Княства, якое адбывалася пры актыўнай падтрымцы ўзброеных атрадаў мясцовых сялян і мяшчан ("шышоў").
< Папярэдні | Наступны > |
---|