Франц фон Райлі 1789 год. LITAUEN Nro. 47
Des Grosherzogthums LITAUEN ostsüdlicherTheil Nro. 47.
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Франц фон Райлі
Год выдання: 1789, Вена
Памер карты: 30 х 24 см
Маштаб: каля 1 : 1 300 000
Франц Ёган Ёзэф фон Райлі (Franz Johann Joseph von Reilly, 1766-1820) — аўстрыйскі выдавец і картограф змясціў чатыры падрабязныя аркушы Вялікага Княства Літоўскага ў сваім атласе свету "Schauplatz der fünf Theile der Welt...", які выдаваўся з 1789 па 1806 год. Атлас ствараўся па прыкладзе наватарскага выдання "Allgemeiner Grosser Schrämblischer Atlas..." аўстрыйскага картографа Франца Антона Шрэмбля (Franz Anton Schrämbl, 1751–1803). Фон Райлі даволі значна змяніў візуальную частку, перапрацаваў карты ў меншы фармат, што было зручней ва ўжытку, каштавала танней і забяспечыла поспех выдання.
Карта паўднёва-ўсходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага ў межах пасля першага падзелу 1772 года. На картах, акрамя іншага, пазначаны месцы бітваў. На гэтым аркушу пазначана памылковая дата захопу Менску ў 1656 годзе падчас Невядомай вайны 1654-1667 гадоў, насамрэч горад быў захоплены маскавітамі 3 ліпеня 1655 года.
< Папярэдні | Наступны > |
---|