Філіп Гале, Абрахам Артэліўс 1588 год. Poloniae Descrip.
POLONIAE Descrip.
Тэхніка: медзярыт
Аўтар: Вацлаў Градэцкі, Абрахам Артэліўс
Выдавец: Філіп Гале, Абрахам Артэліўс
Год выдання: 1588, Антверпен
Памер карты: 10.9 х 7.7 см
Атласы малых памераў былі надзвычай папулярнымі і запатрабаванымі.
Першы такі атлас кішэннага фармату, створаны паводле атласа "Theatrum Orbis Terrarum" Абрахама Артэліўса, быў апублікаваны галандскім выдаўцом і гравёрам Філіпам Гале (Philip Galle, 1537–1612) у 1577 годзе пад тытулам "Spieghel De Wereld...". Тут прадстаўлена карта з наступнага і пашыранага выдання Гале "Epitome du Theatre du Monde..." 1588 года, па некаторых звестках, да гэтага выдання меў дачыненне і сам Абрахам Артэліўс . З 1602 года атлас працягваў выдаваць Жан Баптыст Врынц (Jan Baptist Vrients, 1552–1612).
Разнастайныя паменшаныя перапрацоўкі карты Рэчы Паспалітай Артэліўса ўключаліся ў атласы розных выдаўцоў на працягу 17-га стагоддзя. Напрыклад, досыць часта сустракаецца нязначна перапрацаванае выданне гэтай карты фламандскага картографа і навукоўцы Пітэра Берціўса (Peter Bertius, 1565–1629).
< Папярэдні | Наступны > |
---|