Падобныя матэрыялы
Філіп Клювэр 1640-я гады. REGNI POLONIAE
Veteris et Novae REGNI POLONIAE Magniq Ducatus LITHUANIAE Cum Suis Palatinatibus ac Consinus Descriptio
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Філіп Клювэр
Год выдання: 1697, Лейдэн
Памер карты: 24.7 х 20.1 см
Тут прадстаўлены другі варыянт карты Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, які выдаваў нямецкі картограф Філіп Клювэр (Philipp Clüver, 1580–1622). Каля 1615 года Клювэр асталяваўся ў Галандыі. У Лейданскім універсітэце ён узначальваў бібліятэку, даследваў геаграфію антычнасці і фактычна з'яўляецца пачынальнікам гістарычнай геаграфіі. У яго атласах прысутнічаюць першыя карты антычнага свету. Многія карты для яго выданняў гравіраваў Пітэр Берціўс.
Карта з пэўнымі зменамі выходзіла ў зборніку "INTRODUCTIO Ins Universam Geographiam...", што з 1624 года неаднаразова перавыдаваўся на розных мовах і выкарыстоўваўся як падручнік геаграфіі ў школах і ўніверсітэтах. Апошняе выданне было здзейснена ў 1729 годзе ў Амстэрдаме.
Датаванне выхаду першага і другога варыянтаў патрабуе ўдакладнення, па выніку агляду прапановы на рынку першы варыянт сустракаецца з 1641 года па 1694, другі варыянт з 1694 па 1729. На абедзвюх картах прысутнічае геаграфічная назва Russia Alba (Russua Alba) у межах Полаччыны і поўначы Меншчыны.
< Папярэдні | Наступны > |
---|