Падобныя матэрыялы
Анры Абрахам Шатэлэн 1714 год (гістарычная). Carte De Pologne...
Carte De Pologne, Avec La Chronologie Des Rois Et Des Ducs De Lithuanie, Ainsi Que Des Grands Maitres De L'Ordre Teutonique Les Evechez Et Archeveches, Et Les Armes Des Provinces, Avec Uni Tabledes Battailles, Et Des Villes, Les Plus Considerables De Pologne.
Тэхніка: медзярыт
Аўтар: Анры Абрахам Шатэлэн
Год выдання: 1714, Амстэрдам
Памер аркуша: 60.8 х 52.4 см
Памер карты (з улікам гербаў): 59.6 х 49.8 см
Спасылкі: Imago Poloniae K30/5
Карта паходзіць з чацвёртага тома манументальнага сямітомнага выдання "Atlas Historique, Ou Nouvelle Introduction A L’Histoire...", падрыхтаванага географам Анры Абрахамам Шатэлэнам (Henri Abraham Chatelain, 1684–1743), якое выдавалася ў Амстэрдаме і Парыжы(?) ў 1705–1720. Чацвёрты том выйшаў у 1714 годзе (другое выданне ў 1735 годзе). Акрамя карт у атласе ўтрымліваюцца касмаграфічныя, гістарычныя, геральдычныя і іншыя звесткі, якія выдатна праілюстраваны шматлікімі старадрукамі. Да нашай гісторыі адносіцца яшчэ адна карта Рэчы Паспалітай, некалькі генеалагічных табліц, таксама на некаторых аркушах прысутнічае малая карта паспалітага гаспадарства.
Карта ўпрыгожана па абодва бакі трыццаццю гербамі ваяводстваў. У левай верхняй частцы прыведзены гістарычныя табліцы з пералікам каралёў польскіх, магістраў тэўтонскіх і князёў літоўскіх. Пералічаны каталіцкія архідыяцэзіі і прыведзены спіс з указаннем 74 месцаў буйных бітваў. У правай верхняй частцы пералічаны ў алфавітным парадку найбольшыя населеныя пункты з указаннем умоўных каардынат.
На карце прысутнічаюць адметныя рэгіянальныя назовы Белая Русь Польская (RUSSIE BLANCHE ou POLONOISE), Русь Чорная (RUSSIE NOIR) і Літва Пачатковая (LITHUANIE PROPRE) у межах Трокаў, Вільні, Горадні, Ліды. Украіна пазначана пашыраным у той час назовам: UKRAINE ou PAIS DES COSAQues.
< Папярэдні | Наступны > |
---|